Гана
Гана лац. Hana Republic of Ghana | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Freedom and Justice» («Свабода і справядлівасьць») | |||||
Дзяржаўны гімн: «God Bless Our Homeland Ghana» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Акра | ||||
Найбуйнейшы горад | Акра | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Нана Акуфа-Ада[1] Джон Драмані Магама | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
81-е месца ў сьвеце 238 535 км² 3,5 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
48-е месца ў сьвеце 23 837 000 99,9/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
55 месца ў сьвеце $34,214 млрд $1571 | ||||
Валюта | Ганскі сэдзі (GHS) | ||||
Часавы пас | GMT (UTC+0) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
6 сакавіка 1957 | ||||
Аўтамабільны знак | GH | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .gh | ||||
Тэлефонны код | +233 | ||||
Га́на, Рэспубліка Гана (па-ангельску: Republic of Ghana) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна (Гвінэйскай затокі). Мяжуе з Тога, Буркіна-Фасо і Кот д’Івуарам. Уваходзіць у брытанскую Садружнасьць нацыяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі сучаснай Ганы першыя эўрапейцы зьявіліся ў XV стагодзьдзі. У той час тут існавалі некалькі племянных і дзяржаўных утварэньняў, самым вялікім зь якіх было Ашанці. У 1482 годзе на ўзьбярэжжы першымі высадзіліся партугальцы, а ў 1631 годзе — англічане.
За тэрыторыю Ганы вялася даволі жорсткая барацьба, якая да 1901 году скончылася ўсталяваньнем поўнага брытанскага кантроля над гэтай тэрыторыяй.
У 1940-х гадах пачалася вызваленчая барацьба ўзначаленая Квамэ Нкрумэ, якая скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці 6 сакавіка 1957 году. Квамэ Нкрумэ пачаў праводзіць у краіне рэформы накіраваныя на павялічэньне дзяржаўнага сэктара эканомікі, зьнешняя палітыка кіравалася на СССР і Кітай.
У 1966 годзе Нкрума быў зьвергнуты ў выніку вайсковага перавароту. Пасьля гэтага зьмянілася некалькі вайсковых хунтаў і грамацкіх урадаў. У 1979 годзе да ўлады прыйшоў Джэры Раўлінг, які змог стабілізаваць эканамічнае становішча краіны і пабудаваць дэмакратычную сыстэму дзяржаўнай улады.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гана зьяўляецца рэспублікай, якую ўзначальвае прэзыдэнт. Яму належыць уся выканаўчая ўлада. Парлямэнт краіны аднапалатны і ў наш час ў ім прадстаўлены дзьве партыі: Новая Патрыятычная Партыя і Народны Дэмакратычны Кангрэс.
Былы сакратар ААН Кофі Анан паходзіць з Ганы.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гана падзелена на 10 рэгіёнаў, якія ў сваю чаргу падзелены на 138 акругаў:
Вобласьць | Вобласьць (па-ангельску) | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва, тыс. чал. |
---|---|---|---|---|
Ашанці | Ashanti | Кумасі | 24 535 | 3600,358 |
Вялікая Акра | Greater Accra | Акра | 3685 | 2903,753 |
Бронг-Агафа | Brong Ahafo | Суньяні | 39 557 | 1798,058 |
Верхняя Ўсходняя | Upper East | Балгатанга | 8842 | 919,549 |
Верхняя Заходняя | Upper West | Ва | 20 814 | 575,579 |
Вольта | Volta | Хо | 20 572 | 1630,254 |
Усходняя | Eastern | Кафарыдуа | 19 977 | 2101,650 |
Заходняя | Western | Такарадзі | 24 292 | 1916,748 |
Паўночная | Northern | Тамале | 70 383 | 1805,428 |
Цэнтральная | Central | Кэйп-Кост | 9826 | 1593,888 |
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гана мае выхад да Гвінэйскай затокі на некалькі градусаў паўночней экватара. Клімат краіны экватарыяльны. Самая высокая кропка краіны — Маўнт Афаджата (880 м). У Гане знаходзіцца возера Вольта — самае вялікае па плошчы штучнае возера ў сьвеце. Самая вялікая рака краіны — Вольта.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка не атрымала значнага разьвіцьця. Асноўнай сельскагаспадарчай культураў зьяўляецца какава бабы, экспарт якіх складае 35% агульнага экспарту краіны. Гана зьяўляецца асноўным вытворцам гэтай сыравіны ў сьвеце. Для ўнутраных патрэбаў вырошчваюцца таксама: цытрусы, рыс, тытунь, кукуруза, бавоўна, проса, цукровы трысьнёг, гародніна.
Прамысловасьць зьвязана ў асноўным зь лесанарыхтоўкамі (35% тэрыторыі краіны займаюць трапічныя лясы).
Цяжкая прамысловасьць накіравана на забесьпячэньне патрэбаў здабываючай галіны. Існуюць радовішчы: золата, баксытаў, магнію і дыямэнтаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ McKenna, Amy. Nana Addo Dankwa Akufo-Addo Encyclopedia Britannica Праверана 3 жніўня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гана — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў