Кірыякас Міцатакіс
Кірыякас Міцатакіс | |
па-грэцку: Κυριάκος Μητσοτάκης | |
![]() | |
187-й Прэм’ер-міністар Грэцыі | |
---|---|
8 ліпеня 2019 — дасюль | |
Прэзыдэнт: | Катэрына Сакелярапулю |
Папярэднік: | Алексіс Цыпрас |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 сакавіка 1968 Атэны |
Партыя: | «Новая дэмакратыя» |
Сужэнец: | Mareva Grabowski[d] |
Дзеці: | Sofia Mitsotakis[d], Konstantinos Mitsotakis[d] і Dafne Mitsotakis[d] |
Бацька: | Канстантынас Міцатакіс[d] |
Маці: | Марыка Міцатакі[d] |
Адукацыя: |
Гарвардзкі ўнівэрсытэт Стэнфардзкі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Кірыя́кас Міцата́кіс (па-грэцку: Κυριάκος Μητσοτάκης; 4 сакавіка 1968, Атэны) — грэцкі палітык, прэзыдэнт Партыі «Новая дэмакратыя» са студзеня 2016 году і лідэр апазыцыі з 2016 па 2019 год. Міністар адміністрацыйных рэформаў і электроннага кіраваньня з 2013 па 2015 год. Чалец парлямэнту Грэцыі з 2004 году. Прэм’ер-міністар Грэцыі з 8 ліпеня 2019 году[1].
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сын былога прэм’ер-міністра Грэцыі і ганаровага прэзыдэнта «Новай дэмакратыі» Канстантынаса Міцатакіса, малодшы брат былога міністра замежных спраў і мэра Атэн Доры Бакаяні.
Скончыў факультэт сацыяльных навук у Гарвардзкім унівэрсытэце (1990), атрымаў ступень магістра па міжнародных адносінах у Стэнфардзкім унівэрсытэце (1993 г.) і ступень MBA ў Гарвардзкай школе бізнэсу (1995).
Працаваў фінансавым аналітыкам Chase Investment Bank і кансультантам McKinsey and Company ў Лёндане. У 1997 годзе далучыўся да Alpha Ventures ў Грэцыі ў якасьці старэйшага супрацоўніка па інвэстыцыях, у 1999 годзе стаў галоўным выканаўчым дырэктарам NBG Venture Capital.
У 2003 годзе Сусьветны эканамічны форум уключыў яго ў лік «100 самых пэрспэктыўных лідэраў заўтрашняга дня»[2].
Жанаты, мае траіх дзяцей. Акрамя роднай грэцкай мовы, гаворыць на ангельская, францускай і нямецкай мовах.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Мицотакис принял присягу в качестве премьер-министра Греции // ТАСС8 ліпеня 2019 г. Праверана 8 ліпеня 2019 г.
- ^ Kyriakos Mitsotakis - Delphi Economic Forum