Сэн-Мартэн
| Сэн-Мартэн | |||||||
| па-француску: Collectivité de Saint-Martin | |||||||
| |||||||
| Дзяржаўны гімн Марсэльеза[d] | |||||||
| Дата заснаваньня: | 21 лютага 2007 | ||||||
| Афіцыйная мова: | француская мова | ||||||
| Сталіца: | Марыго | ||||||
| Плошча: |
| ||||||
| Насельніцтва: | |||||||
| Валюта: | эўра | ||||||
| Часавы пас: | UTC-4 | ||||||
| Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||||
| Дамэн верхняга ўзроўню: | .mf[d] | ||||||
| Тэлефонны код: | +590 | ||||||
| comstmartin.fr (фр.) | |||||||
Сэн-Мартэ́н — залежная ад Францыі тэрыторыя, якая знаходзіцца на паўночнай частцы выспы Сэн-Мартэн, у архіпэлягу Малыя Антылы. Сталіцай Сэн-Мартэна зьяўляецца горад Марыго.
Адміністрацыйная адзінка Сэн-Мартэн была ўтвораная 22 лютага 2007 году, а да гэтага зьяўлялася часткай Гвадэлюпы. Як частка Гвадэлюпы, якая зьяўляецца заморскім дэпартамэнтам Францыі, Сэн-Мартэн уваходзіў у склад Эўрапейскага Зьвязу.
Адміністрацыйны падзел Сэн-Мартэну складаецца з аднаго раёна (commune de Saint-Martin), які, у часы ўваходжаньня ў склад Гвадэлюпы, уваходзіў у склад акругі Сэн-Мартэн і Сан-Бартэльмі (Arrondissement de Saint-Martin-Saint-Barthélemy).
На рэфэрэндуме, які адбыўся ў 2003 годзе, 76% насельніцтва выказаліся за выхад са складу Гвадэлупы і ўтварэньне асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Францыі. Паводле дэклярацыі прынятай францускім парлямэнтам 7 лютага 2007 году, якая пачала дзейнічаць 22 лютага 2007, Сэн-Мартэн стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай, як і Сэн-Бартэльмі.