Інгрыда Шыманіце
Інгрыда Шыманіце | |
![]() | |
прэм’ер-міністар Летувіскай Рэспублікі | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
15 лістапада 1974[1] (46 гадоў) Вільня, СССР |
Партыя: | Зьвяз Айчыны — Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты[2] |
Адукацыя: | Віленскі ўнівэрсытэт, Стакгольмская школа эканомікі і Віленская Жырмунская гімназія |
Інгрыда́ Шымані́це (па-летувіску: Ingrida Šimonytė; 15 лістапада 1974, Вільня) — летувіская дзяржаўная дзяячка, палітык, эканамістка, міністарка фінансаў Летувы ў 2009—2012 гадах, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Летувы на выбарах у 2019 годзе.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыла Віленскі ўнівэрсытэт, атрымала на эканамічным факультэце ступень бакаляўра ў галіне бізнэс-адміністраваньня. Ступень МВА атрымала ў Стакгольмскай школе эканомікі.
Працавала ў падатковым аддзеле міністэрства фінансаў Летувы ў 1997—2001 годзе. У 2004—2009 гадах — сакратар міністэрства фінансаў. У 2013 годзе была прызначана намесьнікам старшыні кіраваньня Банку Летувы. Паралельна з выкананьнем службовых абавязкаў выкладала эканоміку ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук, а таксама дзяржаўныя фінансы ва Ўнівэрсытэце мэнэджмэнту і эканомікі ISM. Сышла ў адстаўку 31 кастрычніка 2016 году ў сувязі з абраньнем дэпутатам Сойму па Антокальскай выбарчай акрузе ў Вільне.
4 лістапада 2018 году перамагла на праймэрыз па вызначэньні кандыдата ад Саюза Айчыны — Летувіскіх хрысьціянскіх дэмакратаў на выбары прэзыдэнта Летувы ў 2019 г., апярэдзіўшы свайго канкурэнта — дыплямата Вігаўдаса Ўшацкаса з вынікам у 78,71%.
Паводле апытаньня, праведзенага кампаніяй Baltijos tyrimai 9-26 лістапада 2018 году, прэзыдэнцкі рэйтынг Шыманіце складаў 18,7% і меў тэндэнцыю да росту.[3].
Падчас першага туру 15 траўня набрала 31,43% і разам з Гітанасам Наўседам (31,16%) выйшла ў другі тур абышоўшы іншых 7 кандыдатаў[4].
Падчас другога туру, які адбыўся 26 траўня 2019 году саступіла па колькасьці галасоў Гітанасу Наўседзе[5].
Асабістае жыццё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Не замужам, дзяцей няма. Валодае акрамя летувіскай ангельскай, расейскай і польскай мовамі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б https://pantheon.world/profile/person/Ingrida_Šimonytė
- ^ а б https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=8801&p_k=1&p_a=498&p_asm_id=56180
- ^ Prezidentinių reitingų staigmenos: nejudinamas lyderis jau tuoj gali pasikeisti
- ^ ЦВК Летувы
- ^ На прэзыдэнцкіх выбарах у Літве перамагае эканаміст Гітанас Наўседа, Радыё Свабода, 26-05-2019
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інгрыда Шыманіце — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў