Перайсьці да зьместу

Гаяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаяна
Co-operative Republic of Guyana
Сьцяг Гаяны Герб Гаяны
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: 'One people, one nation, one destiny («Адзін чалавек, адна нацыя, адзін лёс»)
Дзяржаўны гімн: «Dear Land of Guyana, of Rivers and Plains»
Месцазнаходжаньне Гаяны
Афіцыйная мова Ангельская
Сталіца Джорджтаўн
Найбуйнейшы горад Джорджтаўн
Форма кіраваньня рэспубліка
Махамэд Ірфаан Алі
Марк Філіпс
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
84-е месца ў сьвеце
214 970 км²
8,4
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
162-е месца ў сьвеце
751 000
3,5/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
157-е месца ў сьвеце
$1,378 млрд
$4612
Валюта Гаянскі даляр (GYD)
Часавы пас
 • улетку
UTC-4 (UTC-4)
-4 (UTC-4)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
26 траўня 1966
Аўтамабільны знак GUY
Дамэн верхняга ўзроўню .gy
Тэлефонны код +592
Мапа Гаяны

Гая́на, Ґая́на (па-ангельску: Guyana) — краіна ў Паўднёвай Амэрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна, на паўночным захадзе мяжуе з Вэнэсуэлай (743 км), на паўднёвым захадзе і поўдні з Бразыліяй (1 119 км), на ўсходзе з Сурынамам (600 км).

Узьбярэжжа сучаснай Гаяны было адкрытае эўрапейцамі ў пачатку XVI стагодзьдзя. У гэты час тут жылі індзейцы племянной групы аравакаў. Першымі каляністамі сталі гішпанцы, але пасьля шматгадовай барацьбы тэрыторыя Гаяны была перададзеная Вялікабрытаніі. Афіцыйнае стварэньне калёніі Брытанская Гаяна датуецца 1831 годам, яна межавала з Галяндзкай Гаянай (цяпер Сурынам), і з Францускай Гвіянай, якая і ў нашы дні застаецца залежнай францускай тэрыторыяй. Вялікабрытанія прызнала незалежнасьць Гаяны ў 1966 годзе, а праз чатыры гады яна стала рэспублікай.

Гаяна — гэта парлямэнцкая рэспубліка. Згодна з канстытуцыяй ад 6 кастрычніка 1980 году кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які прызначаецца парлямэнтам. Кандыдата ў прэзыдэнты павінна вылучыць кожная ўдзельнічаючая ў выбарах партыя і пасьля перамогі партыя, якая перамагла ў выбарах назначае свайго кандыдата на пасаду прэзыдэнта. Прэм’ер-міністар краіны адначасова зьяўляецца і віцэ-прэзыдэнтам.

Парлямэнт Гаяны аднапалатны, складаецца з 65 дэпутатаў, зь якіх 40 выбіраюцца па прапарцыянальнай сыстэме, а 25 ад кожнага рэгіёну. Тэрмін дзейнасьці парлямэнту складае пяць гадоў.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэгіёны Гаяны

Гаяна падзеленая на 10 рэгіёнаў:

  1. Барыма/Ваіні (2 месцы ў парлямэнце)
  2. Памэрун/Супэнаам (2 месцы)
  3. Эскуіба Айлэндз/Вэст Дэмэрара (3 месцы)
  4. Дэмэрара/Махаіка (7 месцаў)
  5. Махаіка/Бэрбіцэ (2 месцы)
  6. Іст Бэрбіцэ/Карэнтын (3 месцы)
  7. Куюні/Мазаруні (2 месцы)
  8. Патара/Сыпаруні (1 месца)
  9. Упэр Такату/Упэр Эскуіба (1 месца)
  10. Упэр Дэмэрара/Бэрбіцэ (2 месца).

Кожны рэгіён кіруецца мясцовым урадам.

Тэрыторыю краіны можна падзяліць на тры геаграфічныя рэгіёны. Узвышаная частка краіны знаходзіцца на тэрыторыі Гаянскага ўзвышша, разрэзанае на асобныя масівы рачнымі далінамі. У адным з горных ланцугоў, недалёка ад мяжы з Вэнэсуэлай і Бразыліяй, знаходзіцца самы высокі пункт краіны — гара Рараіма (2810 м).

Узвышша паступова зьніжаецца ў бок акіяна, пераходзячы ў раўнінныя тэрыторыі парослыя трапічнымі лясамі. Лясы займаюць прыкладна 80% плошчы Гаяны. Густая рачная сетка, утварае тут шматлікія вадаспады. Самай вялікай ракой зьяўляецца Есэкуіба.

На ўзьбярэжжы акіяна цягнецца ланцуг балотных нізінаў, якія даходзяць ад 8 да 65 км углыб кантынэнта.

Клімат у Гаяне экватарыяльны, сьпякотны. Сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад 20 °C да 27 °C на ўзьбярэжжы і ад 18 °C да 39 °C ва ўнутраных раёнах краіны. На ўзьбярэжжы высокая тэмпэратура ахалоджваецца марскімі вятрамі.

Сэзон дажджоў цягнецца з траўня да чэрвеня, і са сьнежня да студзеня. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае ад 1200 мм на ўзвышшах і да 3000 мм на ўзьбярэжжы.

Аснову эканомікі краіны складае сельская гаспадарка (цукровы трысьнёг).

На тэрыторыі Гаяны знаходзяцца радовішчы каштоўных карысных выкапняў. Асабліва каштоўнымі зьяўляюцца баксыты. Іх выкарыстоўваньне пачалося ў 1916 годзе з шахты Макензі, а потым ў Ітуні і Кваквані ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Здабыча баксытаў атрымала прамысловы характар у 1950 годзе (1,7 млн тонаў), у 1960 годзе здабывалася ўжо 3,4 млн тонаў, у 1970 годзе — 1,4 млн тонаў, а ў 1993 годзе — 2,5 млн тонаў.

У параўнаньні з баксытамі здабыча іншых выкапняў значна ніжэйшая. У паўночна-заходняй частцы краіны, у Мэцьцю Рыдгз здабываецца магній, а таксама золата і алмазы.

90% насельніцтва жыве на ўзьбярэжных раёнах. 49% — індзейцы, 36% — нашчадкі афрыканцаў. Пратэстанты і каталікі складаюць 55% насельніцтва, індуісты — 35%, мусульмане — 9%.