Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
| Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа | |
| па-ангельску: International Committee of the Red Cross | |
| Сьцяг | |
| Абрэвіятура | МКЧК |
|---|---|
| Дэвіз | Дабрачыннасьць падчас вайны |
| Дата ўтварэньня | 9 лютага 1863 (162 гады таму) |
| Тып | Няўрадавая |
| Юрыдычны статус | Міжнародная арганізацыя |
| Мэта | Дапамога ахвярам вайны |
| Штаб-кватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | 80 краінаў (2011) |
| Сяброўства | 15-25 швайцарцаў |
| Афіцыйныя мовы | Ангельская, арабская, гішпанская, француская |
| Старшыня | Якаб Келенбэргэр (з 2000 г.) |
| Галоўны кіраўнік | Ів Дакор |
| Кіроўны орган | Сход |
| Матчына кампанія | Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца |
| Бюджэт | 1074 мільёнаў $ (2010) |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 12 тысячаў (2010) |
| Колькасьць валянтэраў | 13 млн. (2011) |
| Сайт | www.icrc.org |
| Колішняя назва | Міжнародны камітэт дапамогі параненым вайскоўцам (да 1876 г.) |
Міжнаро́дны камітэ́т Чырво́нага Кры́жа — гуманітарная арганізацыя, якая дзейнічае ва ўсім сьвеце, зыходзячы з прынцыпу нэўтральнасьці і бесстароннасьці. Яна абараняе і дапамагае пацярпелым ва ўзброеных канфліктах і ўнутраных беспарадках, зьяўляецца часткай Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Арганізацыя была заснаваная ў 1863 годзе швайцарцам Анры Дзюнанам.
Штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэнэве.
Прадстаўніцтвы арганізацыі, дзе разам працуюць больш за 12 тысячаў чалавек, знаходзяцца ў каля 80 краінах сьвету. У выпадках узброеных канфліктаў МКЧК каардынуе дзейнасьць нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

МКЧК быў тройчы ўзнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міру — у 1917, 1944 і 1963 гадах.
З 2000 г. пасаду старшыні МКЧК займае доктар філязофіі Якаб Келенбэргер.
МКЧК фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраваньняў дзяржаваў-удзельнікаў Жэнэўскіх канвэнцыяў, нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, міждзяржаўных арганізацыяў, а таксама грамадзіх і прыватных структураў.

Адчыненае ў 1992 г. прадстаўніцтва ў Маскве (Расея) падтрымлівае зносіны з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Сход. Складаецца з 15-25 чальцоў. Ухваляе штогадовыя каштарысы ды кірункі дзейнасьці. Абірае Старшынства й Раду з уласнага складу і новых чальцоў у свой склад зь ліку швайцарскіх грамадзянаў. Прызначае Кіраўніцтва ды аўдытара.
- Старшынства. Складаецца з старшыні ды 2 намесьнікаў. Вядзе зносіны зь іншымі ўстановамі.
- Рада. Складаецца з 5 чальцоў, абраных Сходам. Кіруе ўласнасьцю ды наймам супрацоўнікаў.
- Кіраўніцтва. Складаецца з галоўнага кіраўніка ды 3-5 кіраўнікоў. Выконвае пастановы Сходу ды Рады. Кіруе працай супрацоўнікаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Статут Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа (анг.). Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (8 траўня 2003). Праверана 18 студзеня 2012 г.
| |||||