Джозэф Рабінэт Байдэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джозэф Рабінэт Байдэн
Joe Biden, official photo.jpg
прэзыдэнт ЗША[1][2][3][4][5][6]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лістапада 1942(1942-11-20)[7][8][9][10][11][12] (78 гадоў)
шпіталь сьвятой Марыі, Скрэнтан, Лекавана, Пэнсыльванія, ЗША
Партыя: Дэмакратычная партыя
Сужэнец: Нэйлія Гантэр[14] і Джыл Байдэн
Дзеці: Бо Байдэн, Наомі Байдэн[14], Гантэр Байдэн і Эшлі Байдэн
Бацька: Джозэф Рабінэт Байдэн-старэйшы[14]
Маці: Джын Байдэн[15]
Адукацыя: Сырак’юскі ўнівэрсытэт[13][14], Дэлавэрскі ўнівэрсытэт[13] і Акадэмія Арчмэр[13][14]

Джозэф Рабінэт «Джо» Байдэн-Малодшы (па-ангельску: Joseph Robinette "Joe" Biden, Jr., ІРА: ['dʒoʊsɛf rɒbɪ'nɛt 'bаɪdɛn]; 20 лістапада 1942, Скрэнтан, Пэнсыльванія) — амэрыканскі палітык, 46-ы прэзыдэнт ЗША, раней 47-мы віцэ-прэзыдэнт краіны.

З 3 студзеня 1973 году па 15 студзеня 2009 году — сэнатар-дэмакрат ад штату Дэлавэр, узначальваў сэнацкія камітэты па судовых справах, па міжнародных адносінах. З 27 жніўня 2008 году афіцыйны кандыдат у віцэ-прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі (у пары з Баракам Абамам). Заступіў на пасаду віцэ-прэзыдэнта адначасова з Баракам Абамам 20 студзеня 2009 году.

У пачатку красавіка 2020 году стала вядома, што Джо Байдэн, пасьля выхаду з гонкі яго супэрніка — сэнатара Бэрні Сандэрсу, стаў адзіным кандыдатам Дэмакратычнай партыі на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у пары з Камалай Харыс як кандыдаткай на пасаду віцэ-прэзыдэнта.

Па стане на 7 лістапада 2020 году Байдэн набраў патрэбную для перамогі колькасьць галасоў выбаршчыкаў, перамогшы ў штаце Пэнсыльванія[16].

Інаўгурацыя 46-га Прэзідэнта ЗША адбылася 20 студзеня 2021 году. Джо Байдэн зьмяніў на гэтай пасадзе Дональда Трампа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.nbcnews.com/politics/2020-election/live-blog/2020-11-07-trump-biden-election-results-n1246882
  2. ^ https://cartwright.house.gov/presidential-inauguration-ticket-request
  3. ^ https://www.risch.senate.gov/public/index.cfm/2021-inauguration
  4. ^ https://www.thune.senate.gov/public/index.cfm/inauguration-2021
  5. ^ https://apnews.com/article/joe-biden-wins-white-house-ap-fd58df73aa677acb74fce2a69adb71f9
  6. ^ "This Is Democracy's Day": Joe Biden Sworn In as 46th President of the United States(untranslated), 2020.
  7. ^ а б Person Profile // IMDb — 1990.
  8. ^ а б Encyclopædia Britannica
  9. ^ а б SNAC — 2010.
  10. ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
  11. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  12. ^ а б GeneaStar
  13. ^ а б в г д е http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=B000444
  14. ^ а б в г д е ё Broder J. M. Father’s Tough Life an Inspiration for Biden // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  15. ^ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  16. ^ CNN: Байдэн перамог

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]