Амэрыканскае Самоа
Амэрыканскае Самоа Amerika Sāmoa American Samoa | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Samoa, Muamua Le Atua» | |||||
Дзяржаўны гімн: «The Star-Spangled Banner, Amerika Samoa» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, самоа | ||||
Сталіца | Пага-Пага, Фагатога | ||||
Найбуйнейшы горад | Пага-Пага | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Барак Абама Тагіёла Тулафона | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
212-е месца ў сьвеце 199 км² 0 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
196 месца ў сьвеце 65 628 326/км² | ||||
Валюта | Даляр ЗША (USD) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .as | ||||
Тэлефонны код | +1-684 | ||||
Амэрыка́нскае Само́а (па-ангельску: American Samoa, на самоа: Amerika Sāmoa) — залежная тэрыторыя ЗША, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпэлягу Самоа і на атоле Сўэінз у Ціхім акіяне. Астатнія астравы архіпэлягу належаць незалежнай краіне Самоа.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выспы былі заселеныя 3000 гадоў таму. Эўрапейцы высадзіліся тут у 1606 годзе, калі астравы былі адкрытыя гішпанскім вандроўцам дэ Куірасам, але аб іх забылі, а новае адкрыцьцё выспаў для эўрапейцаў адбылася ў 1722 годзе. У 1768 годзе экспэдыцыя Буганвіля правяла дасьледаваньне выспаў. У 1889 годзе архіпэляг Самоа быў падзелены на заходнюю частку (сучаснае незалежнае Самоа), якая дасталася Нямеччыне і ўсходнюю (сучаснае Амэрыканскае Самоа), якая дасталася ЗША. Вялікабрытанія, у замен на адмову ад выспаў Самоа, атрымалі астравы Тонга, Ніуе і Саламонавы астравы.
Да 1951 году Ўсходняе Самоа кіравалася ВМС ЗША. У 1948 годзе былі ўведзеныя элемэнты самакіраваньня. Пасьля закрыцьця вайскова-марской базы тэрыторыя была перададзеная пад кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных справаў ЗША. У 1960 годзе была прынятая першая канстытуцыя тэрыторыі, а ў 1977 годзе прайшлі першыя губэрнатарскія выбары.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амэрыканскае Самоа зьяўляецца тэрыторыяй залежнай ад ЗША. Згодна з канстытуцыяй 1966 году заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту (у верхняй палаце 18 сэнатараў, у ніжняй 20 дэпутатаў), а выканаўчая, ураду якім кіруе губэрнатар. Губэрнатар выбіраецца на ўсеагульных выбарах. З боку ЗША выспамі кіруе Міністэрства ўнутраных справаў (Office of Insular Affairs).
З 1980 году ад Амэрыканскага Самоа выбіраецца дэпутат у Палату Прадстаўнікоў ЗША, які ня мае права голасу ў пленарных галасаваньнях, але мае іншыя дэпутацкія прывілеі (напрыклад удзельнічае ў камісіях).
Жыхары Амэрыканскага Самоа ўдзельнічаюць у выбарах прэзыдэнта ЗША.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амэрыканскае Самоа, за выключэньнем астравы Сўэінз, знаходзіцца на выспах архіпэлягу Самоа (да Амэрыканскага Самоа адносяцца астравы, якія знаходзяцца на ўсход ад 171°W. Самай вялікай выспай зьяўляецца выспа Тутуіла.
Практычна ўсе астравы маюць вульканічнае паходжаньне, маюць горны рэльеф, з лававымі палямі, на якіх растуць трапічныя лясы. Выспы абкружаныя каралавымі рыфамі. Выспы Роўз і Сўэінз — каралавыя атолы.
З карысных выкапняў маюцца запасы пемзы. Клімат выспаў трапічны, марскі, зьмякчаецца паўднёва-ўсходнімі пасатамі. Сярэднегадавая тэмпэратура +26 °C, тэмпэратура ліпеня +24 °C, сьнежня +32 °C. Ападкаў выпадае 3000—4000 мм штогод. Сэзон дажджоў цягнецца зь лістапада да сакавіка, у гэты час здараюцца ўраганы. Сухі сэзон цягнецца з красавіка да кастрычніка. На выспах існуе нястача прэснай вады.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амэрыканскае Самоа дзеліцца на 3 акругі і 2 атолы:
- акруга Істэрн
- акруга Вэстэрн
- Мануа
- Роўз айлэнд
- Сўэйн айлэнд
Акругі і атолы дзеляцца на 74 раёны (атол Роўз — незаселены).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асновай прамысловасьці выспаў зьяўляецца рыбапераапрацоўка. У сфэры паслугаў і турызьме значная доля належыць дзяржаве. У невялікіх памерах вядзецца здабыча пемзы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: ананасы, бананы, копра, садавіна, папая, хлебнае дрэва. Існуе міжнародны аэрапорт Тафуна.
Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца Аўстралія, Новая Зэляндыя, Фіджы, Самоа, Рэспубліка Карэя, Японія, Кітай.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па этнічным складзе тэрыторыя складаецца: самаанцы — 89%, танганцы — 4%, эўрапейцы і амэрыканцы — 2%, астатнія — 5%. Прыкладна 80% вернікаў — пратэстанты, 20% — каталікі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амэрыканскае Самоа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў