Тэркс і Кэйкас
| Тэркс і Кэйкас | |
| Turks and Caicos Islands | |
Сьцяг | |
| Гімн | Божа, барані караля |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | залежная тэрыторыя |
| Уваходзіць у | Вэст-Індыя[d][1][2] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кокбэрн Таўн |
| Дата ўтварэньня | 1973 |
| Губэрнатар | Ўошынгтан Місык |
| Афіцыйныя мовы | ангельская |
| Насельніцтва | (208-е месца) |
| Шчыльнасьць | 107 чал./км² |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне Тэркса і Кэйкаса | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC-5 |
| | |
Тэркс і Кэ́йкас (па-ангельску: Turks and Caicos Islands) — залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі ў Цэнтральнай Амэрыцы, у Атлянтычным акіяне, на поўнач ад Гаіці. Вялікабрытанія захавала за сабой толькі пытаньні абароны і міжнародных зносінаў, у іншых пытаньнях выспы маюць самакіраваньне. Утрымлівае дзьве групы выспаў Тэркс і Кэйкас у цэнтральнай частцы Багамаў.
Большая частка насельніцтва выспаў гэта мурыны і мулаты. Асновай эканомікі тэрыторыі зьяўляецца рыбная лоўля, сельская гаспадарка і турызм. У апошнія гады значную ролю грае банкаўская абслуга замежных кампаніяў. Тэрыторыя Тэркс і Кэйкас зьяўляецца афшорнай зонай.
Выспы былі адкрытыя ў 1512 годзе Пончэ дэ Леонам, але да 1678 году заставаліся незаселенымі. З 1766 году выспы былі афіцыйна абвешчаныя брытанскай калёніяй. З 1873 да 1962 году кіраваў выспамі брытанскі губэрнатар Ямайкі. Пасьля атрыманьня Ямайкай незалежнасьці Тэркс і Кэйкас былі выдзеленыя ў асобную брытанскую адміністрацыйную адзінку.
Апошнім часам зьяўляюцца прапановы далучэньня Таркса і Кэйкаса да Канады. Дзякуючы вялікай колькасьці канадзкіх турыстаў, канадзкі даляр ужываецца на выспах у якасьці грашовай адзінкі разам з далярам ЗША.
Выспы кіруюцца Выканаўчым Саветам Міністраў, які прызначаецца з выбраных дэпутатаў Заканадаўчага Савету. Выканаўчы Савет узначальваецца губэрнатарам, і складаецца з прэм’ер-міністра і чатырох міністраў. Заканадаўчы Савет — аднапалатны, складаецца з 20 дэпутатаў, 13 зь якіх выбіраюцца ўсеагульным галасаваньнем кожныя чатыры гады, а астатнія сямёра, і губэрнатар, назначаюцца.
