Мазамбік
| Мазамбік | |||||||
| па-партугальску: República de Moçambique на суахілі: مْسُمْبِيجِ | |||||||
| |||||||
| Дзяржаўны гімн Гімн Мазамбіку | |||||||
| Дата заснаваньня: | 25 чэрвеня 1975 | ||||||
| Афіцыйная мова: | партугальская[1] | ||||||
| Сталіца: | Мапуту | ||||||
| прэзідэнт Мазамбіка[d]: | Daniel Chapo[d][2] | ||||||
| прэм’ер-міністар Мазамбіку[d]: | Марыя Бэнвінда Леві[d] | ||||||
| Заканадаўчы орган: | Assembly of the Republic[d] | ||||||
| Выканаўчы орган: | government of Mozambique[d] | ||||||
| Плошча: |
| ||||||
| Насельніцтва: | |||||||
| Валюта: | Мецікал | ||||||
| Індэкс дэмакратыі: | 3,51[4] | ||||||
| Каэфіцыент Джыні: | 54[5] | ||||||
| ІРЧП: | 0,446[6] | ||||||
| Часавы пас: | UTC+2 і Africa/Maputo[d][7] | ||||||
| Аўтамабільны знак: | MOC | ||||||
| Бок аўтамабільнага руху: | леваруч | ||||||
| Дамэн верхняга ўзроўню: | .mz | ||||||
| Тэлефонны код: | +258 | ||||||
| portaldogoverno.gov.mz | |||||||
Мазамбі́к (па-партугальску: Moçambique), афіцыйна — Рэспу́бліка Мазамбі́к (парт. República de Moçambique) — краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Свазілэндам, Танзаніяй, Малаві, Зімбабвэ і Замбіяй. Некалькі стагодзьдзяў была партугальскай калёніяй, атрымала незалежнасьць у 1975 годзе. Мае выхад да Індыйскага акіяна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыю сёньняшняга Мазамбіку ў 1498 годзе трапіў партугальскі вандроўнік Васка да Гама. У 1505 годзе партугальцы збудавалі свае першыя паселішчы недалёка ад сучаснага гораду Бэйра. У ХVІ стагодзьдзі на ўзьбярэжжы ўзьніклі новыя партугальскія паселішчы. У 1609 годзе была створана калёнія, якая стала галоўнам партугальскім цэнтрам гандлю рабамі.
Паўстаньне супраць каланіяльных цладаў, якое ўзьнікла ў канцы ХІХ стагодзьдзя было падаўлена. З 1964 году барацьбу з уладамі Партугаліі ўзначаліла камуністычная партызанская партыя ФРЭЛІМО. Пасьля перавароту ў Партугаліі ў 1974 годзе было ўсталявана перамір’е. З 1975 году Мазамбік атрымаў незалежнасьць. З гэтага часу ў краіне бесьперапынна цягнуцца ўнутраныя збройныя канфлікты. У 1990-х гадах канфлікты атрымалася супакоіць і ў 1994 годзе былі праведзены першыя шматпартыйныя выбары. Да нашага часу Мазамбік застаецца адной з самых бедных краінаў сьвету.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заканадаўчая ўлада ў краіне належыць аднапалатнаму парлямэнту з 250 дэпутатаў (Сход Рэспублікі). Тэрмін дзеяньня Сходу 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які таксама выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. У наш час кіруючай партыяй Мазамбіку зьяўляецца партыя ФРЭЛІМО, да якой належыць і прэзыдэнт і 60% парлямэнтарыяў.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мазамбік падзяляецца на 11 правінцыяў:

| № | Правінцыя | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (1997), тыс. чал. |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Кабу-Дэлгаду | Пемба | 82 625 | 1284 |
| 2 | Газа | Шаі-Шаі | 75 709 | 1034 |
| 3 | Іньямбанэ | Іньямбанэ | 68 615 | 1112 |
| 4 | Маніка | Шымаё | 61 661 | 975 |
| 5 | Мапуту | Мапуту | 602 | 1098 |
| 6 | Мапуту (правінцыя) | Мапуту | 25 756 | 809 |
| 7 | Нампула | Нампула | 81 606 | 3065 |
| 8 | Ньяса | Лішынга | 129 056 | 764 |
| 9 | Сафала | Бэйра | 68 018 | 1380 |
| 10 | Тэтэ | Тэтэ | 100 724 | 1149 |
| 11 | Замбэзія | Келіманэ | 105 008 | 3202 |
Сталіца краіны — Мапуту (1200 тыс. чалавек). Буйныя гарады: Бэйра (412 588 чал), Нампула (230 тыс. чалавек), Іньямбанэ (150 тыс. чалавек).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Агульная працягласьць межаў краіны складае 4571 км, зь якіх:
Берагавая лінія складае 2470 км. Самая высокая кропка краіны — гара Бінга (2436 м).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мазамбік — сельскагаспадарчая краіна, 75% насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы. Пры гэтым 88% урадлівых земляў застаюцца неапрацаванымі.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Значны ўплыў на колькасьць насельніцтва аказвае эпідэмія СНІДу, якія выклікае зьніжэньне сярэдняй працягласьці жыцьця, павялічвае сьмяротнасьць немаўлятаў, зьніжае натуральны прырост насельніцтва.
Узроставая будова гармацтва:
- 0—14 гадоў — 42,1 %
- 15—64 гады — 55,3 %
- 65+ гады — 2,6 %
Натуральны прырост насельніцтва — 0,82%, нараджальнасьць — 38,2 немаўлятаў на 1000 чалавек, сьмяротнасьць немаўлятаў — 199 на 1000 немаўлятаў.
- агульная — 31,3 году;
- мужчыны — 30,98 году;
- жанчыны — 31,63 году.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна зь перапісам 1997 году мазамбікцы адносяць сябе да наступных рэлігійных групаў:
- нерэлігійныя — 24,25 %
- хрысьціяне — 35,65 %
- мусульмане — 17,8 %
- сіяністы (рэлігія якая сумяшчае элемэнты хрысьціянства і традыцыйных афрыканскіх веравызнаньняў) — 18,7 %
- астатнія — 3,6 %.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.cplp.org/id-2775.aspx
- ↑ Chapo sworn in following Mozambique’s disputed presidential election (анг.) // Al Jazeera English — 2006.
- ↑ база зьвестак Сусьветнага банку — Сусьветны банк.
- ↑ 2020 Democracy Index
- ↑ https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
- ↑ Human Development Report — Праграма разьвіцьця ААН, 2022.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|