Віктар Орбан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віктар Орбан
Orbán Viktor 2018.jpg
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны, Прэм’ер-міністар Вугоршчыны і дэпутат Нацыянальнага сходу Вугоршчыны[1]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 траўня 1963(1963-05-31)[2][3][4] (58 гадоў)
Сэкешфэхэрвар, Вугорская Народная Рэспубліка
Партыя: Фідэс
Сужэнец: Аніка Левай
Дзеці: Рахэль Орбан, Гашпар Орбан, Шара Орбан, Роза Орбан і Флора Орбан
Бацька: Д’ёжэ Балінт Орбан
Маці: Эржэбэт Шыпаш
Адукацыя: гімназія імя Бланкі Тэлекі, Будапэшцкі ўнівэрсытэт і Пэмбрук-каледж

Ві́ктар О́рбан (па-вугорску: Orbán Viktor; нарадзіўся 31 траўня 1963 году, Сэкешфэхэрвар, Вугорская Народная Рэспубліка) — прэм’ер-міністар Вугоршчыны з 1998 па 2002 гады, а таксама з 2010 году. Лідэр партыі «Фідэс». Паводле веравызнаньню зьяўляецца кальвіністам. Жанаты, мае пяць дзяцей.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю палітычную дзейнасьць Орбан пачаў у якасьці чальца-заснавальніка партыі «Фідэс», створанай 30 сакавіка 1988 году. Агульнанацыянальную вядомасьць атрымаў дзякуючы выступу 16 чэрвеня 1989 году на цырымоніі перапахаваньня Імрэ Надзя і іншых палітычных дзеячаў Вугоршчыны, пакараных ў 1958 годзе.

У 1990 годзе, на першых выбарах у посткамуністычнай Вугоршчыне, Орбан быў абраны дэпутатам парлямэнту, куды зноўку пераабіраўся ў 1994, 1998, 2002 і 2006 гадох. У 1998 годзе пасьля перамогі партыі «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах сфармаваў правацэнтрысцкі ўрад. У эканамічнай сфэры выступаў за зьніжэньне падаткаў і сацыяльных узносаў, барацьбу зь беспрацоўем і інфляцыяй.

Орбан выступаў у якасьці прыхільніка нямецкай мадэлі кіраваньня, якая прадугледжвае вядучую ролю прэм’ер-міністра ў сыстэме ўлады. Ён узмацніў ролю канцылярыі прэм’ер-міністра, правёў радыкальную рэформу дзяржаўнага апарату, якая прывяла, у прыватнасьці, да стварэньня супэрміністэрства эканомікі. Імкненьне Орбана да зьніжэньня ўплыву парлямэнта на палітычныя працэсы пры ўзмацненьні асабістага ўплыву прэм’ера выклікала рэзкую крытыку з боку апазыцыі, якая зьвінаваціла яго ў аўтарытарных тэндэнцыях і імкненьні аказваць уплыў на СМІ.

На парлямэнцкіх выбарах 2002 году партыя Орбана пацярпела паразу, і ён пайшоў у адстаўку. Пасьля перамогі ягонай партыі «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах у красавіку 2010 году Орбан зноўку быў прызначаны прэм’ер-міністрам.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Беларуска-вугорскія дачыненьні

5 чэрвеня 2020 году ў менскім Палацы незалежнасьці старшыня ўраду Вугоршчыны Віктар Орбан сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Орбан паведаміў пра банкаўскую пазыку на $40 млн для сумесных укладаньняў. У адказ Лукашэнка заявіў, што «асабліва пэрспэктыўнай бачыцца каапэрацыя ў вытворчасьці электробусаў». Таксама бакі выказалі зацікаўленасьць у абмене досьведам у абыходжаньні з адпрацаваным ядзерным палівам у сувязі з падрыхтоўкай Беларускай АЭС да пуску ў Астраўцы[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Віктар Орбансховішча мультымэдыйных матэрыялаў