Цэнтар грамадзянскіх свабодаў
Цэнтар грамадзянскіх свабодаў | |
па-ўкраінску: Центр Громадянських Свобод | |
Дата ўтварэньня | 2007 |
---|---|
Тып | праваабарончая арганізацыя |
Штаб-кватэра | Украіна, Кіеў, вул. Басейна, 9 |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Кіраўнік | Аляксандра Матвійчук |
Сайт | ccl.org.ua |
Цэнтар грамадзянскіх свабодаў (ЦГС, па-ўкраінску: Центр Громадянських Свобод) — украінская праваабарончая арганізацыя, заснаваная ў 2007 годзе. Кіраўнік арганізацыі — Аляксандра Матвійчук. У 2022 годзе ЦГС разам з расейскім «Мемарыялам» і беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру[1][2].
Ажыцьцяўляе маніторынг і аналіз законапраектаў на адпаведнасьць стандартам выкананьня правоў чалавека, ажыцьцяўляе грамадзкі кантроль над дзеяньнямі праваахоўных органаў, судоў і мясцовай улады, над расьсьледаваньнем злачынстваў, учыненых падчас Эўрамайдану, займаецца дакумэнтаваньнем палітычных перасьледаў у часова акупаваным Крыме, фіксацыяй парушэньняў правоў чалавека і ваенных злачынстваў на Данбасе, асьветай у сфэры правоў чалавека і дэмакратыі, праграмамі міжнароднай салідарнасьці і т.п.
Каштоўнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каштоўнасьці, абвешчаныя цэнтрам:
- павага да чалавечай годнасьці
- свабода і правы чалавека
- вяршэнства закона
- дэмакратыя
- салідарнасьць
- незаангажаванасьць
- недыскрымінацыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|