Лю Сяабо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лю Сяабо
香港支聯會聖誕節遊行前往中聯辦要求釋放劉曉波.png
Дата нараджэньня 28 сьнежня 1955(1955-12-28)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 ліпеня 2017(2017-07-13)[5][1][2][…] (61 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак печані[d]
Месца вучобы
Занятак паэт, пісьменьнік, праваабаронца, літаратурны крытык
Навуковая сфэра літаратурная крытыка[6]
Месца працы
Узнагароды

Лю Сяабо (па-кітайску: 劉曉波; 28 сьнежня 1955, Чанчунь — 13 ліпеня 2017) — кітайскі праваабаронца. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2010 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вывучаў літаратуру, займаўся выкладаньнем. Удзельнічаў у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. Адседзеў 5 гадоў у зьняволеньні. З 2003 году ўзначальваў кітайскі ПЭН-цэнтар. Падпісаў Хартыю-08 з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў.

Пасьля гэтага 8 сьнежня 2008 году, за два дні да заплянаванай публікацыі хартыі, быў арыштаваны. У сьнежні 2009 году быў асуджаны да 11 гадоў зьняволеньня за «падбухторваньне да падрыву дзяржаўнага ладу»[7].

Гэтае рашэньне было асуджана з боку Эўразьвязу, ЗША і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, а ў пачатку 2010 году Вацлаў Гавэл, Далай-лама XIV і іншыя асобы вылучылі яго на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі, пасьля чаго прадстаўнік МЗС Кітаю заявіў, што прысуджэньне яму прэміі было б «цалкам памылковым».

Нобэлеўская прэмія міру была прысуджана Лю Сяабо[8][9]. У Нобэлеўскім камітэце заявілі, што ўганаравалі Лю Сяобо за яго высілкі ў барацьбе за правы чалавека ў Кітаі апошнія 20 гадоў.

Пэкін разгарнуў шырокую кампанію з мэтаю сарваць сарваць цырымонію ўручэньня прэміі. Ад удзелу ў цэрымоніі адмовіліся амбасадары Кубы, Іраку, Казахстану, Марока і Расеі[10]. 7 сьнежня Нарвэскі нобэлеўскі камітэт паінфармаваў, што Кітай і яшчэ 18 краінаў адмовіліся ўзяць удзел у цырымоніі ў гонар ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо. Як паведамляецца, сярод краінаў, прадстаўнікоў якіх ня будзе ў Осьлё, Аўганістан, Іран, Ірак, Казахстан, Пакістан, Расея, Сэрбія і Ўкраіна[11].

Яго жонка Лю Ся знаходзіцца пад хатнім арыштам. За братамі Лю Сяабо вялося няспыннае сачэньне. Памёр 13 ліпеня 2017 году[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Liu Xiaobo // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Xiao bo Liu // Babelio (фр.) — 2007.
  3. ^ Liu Xiaobo // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek, Österreichische Nationalbibliothek Record #122197097 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ China's Nobel Peace Prize winning dissident Liu Xiaobo dies
  6. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ Галоўны кітайскі дысідэнт прысуджаны да 11 гадам турмы(недаступная спасылка) Наваіны 25-12-2009
  8. ^ Нобелеўскую прэмію міру атрымаў кітайскі дысідэнт Лю Сяобо(недаступная спасылка) Наша Ніва 8 кастрычніка 2010
  9. ^ Вязень Лю Сяобо ўганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру Радыё Свабода 08.10.2010
  10. ^ Уручэньне Нобэлеўскай прэміі за мір упершыню можа быць адкладзена Радыё Свабода 19.11.2010
  11. ^ 19 краінаў адмовіліся ад удзелу ў цырымоніі ў гонар Лю Сяобо Радыё Свабода 7 сьнежня 2010
  12. ^ У Кітаі ў турме памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лю Сяабо