Маці Тэрэза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маці Тэрэза
Agnes Gonxha Bojaxhiu
Род дзейнасьці гуманітарная дзейнасьць
Дата нараджэньня 26 жніўня 1910
Месца нараджэньня Скоп’е, Атаманская імпэрыя
Дата сьмерці 5 верасьня 1997
Месца сьмерці Калькута, Індыя
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Занятак сястра
Бацька Ніколе Баях’ю[d]
Узнагароды
ордэн Брытанскай імпэрыі Grand Order of Queen Jelena Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды Бгарат Ратна Падма Шры Прэмія Рамона Магсайсая[d] (1962) Тэмпэлтанава прэмія[d] прэмія Бальцана[d] (1978) Нобэлеўская прэмія міру Pacem in Terris Award[d] Damien-Dutton Award[d] Залаты мэдаль Кангрэсу ЗША[d] Ордэн Усьмешкі прэмія імя Джавагарлала Нэру[d] (1969) Ганаровы грамадзянін ЗША[d] (1996) Albert Schweitzer prize[d] Pacem in Terris Award[d] (1976) Залаты мэдаль Кангрэсу ЗША[d] (2 чэрвеня 1997) National Order of Honour and Merit ганаровы доктар унівэрсытэту Ляваля[d] (1986) ганаровы доктар Кембрыдзкага ўнівэрсытэту[d] ганаровы грамадзянін Заграба[d] (1990) ганаровы доктар Ганконгскага ўніверсітэта[d] ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта[d] ганаровы доктар Ягелонскага ўнівэрсытэту[d] Honorary Companion of the Order of Australia Прэмія ЮНЕСКА за выхаванне для міру[d] (1992) ордэн Заслугаў
Сайт motherteresa.org
Подпіс Выява аўтографу

Маці Тэрэ́за (26 жніўня 1910 году, Скоп’е — 5 верасьня 1997 году, Калькута, сапраўднае імя — Агнэс Гонджа Баяджыў) — каталіцкая манашка, якая вяла ў Індыі гуманітарную дзейнасьць. Зьяўляецца заснавальніцай каталіцкага ордэна Міласэрнасьці, ляўрэатка Нобэлеўскай Прэміі Міру. З 2003 году аднесеная да ліку блаславёных.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маці Тэрэза нарадзілася 26 жніўня 1910 году ў македонскім горадзе Скоп’е ў сям’і альбанамоўных арамунаў. Ва ўзросьце 12 гадоў пачала рыхтавацца да манаскага жыцьця. Праз шэсьць гадоў пераехала ў Ірляндыю, дзе ўступіла ў манаскі ордэн «Ірляндзкія сёстры Ларэта», у якім атрымала імя Марыя Тэрэза. Хутка ордэн накіраваў яе ў Індыю. Там, з 1929 году, яна працавала ў каталіцкай дзіцячай школе ў Калькуце, якую, празь некаторы час, узначаліла.

10 верасьня 1946 году Маці Тэрэза атрымала блаславеньне ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць бедным Калькуты, а ў наступным годзе яна атрымала дазвол ад папы Пія ХІІ на выхад з ордэна Ларэта і заснаваньне ў Калькуце Ордэна Міласэрнасьці, які займаўся стварэньнем школ і шпіталяў для бедных і цяжкахворых людзей незалежна ад іх нацыянальнасьці і рэлігійнай прыналежнасьці. Маці Тэрэза зьняла два пакоі, адзін выкарыстоўваўся як школа, а другі як дом для хворых і паміраючых. 19 сакавіка 1949 году да яе далучылася першая сястра, а потым наступныя. 7 кастрычніка 1949 году новы ордэн Місіянэраў Міласэрнасьці быў зацьверджаны архібіскупам Калькуты Фэрдынандам Пэрэра. 1 лютага 1965 году ордэн атрымаў блаславеньне з Рыму. Новы ордэн займаўся стварэньнем сіроцкіх прытулкаў, і бальніцаў ўжо ня толькі ў Індыі, але і ва ўсім сьвеце.

У 1968 годзе папа Павал VI прапанаваў Маці Тэрэзе пераехаць, разам з ордэнам у Рым. Да канца жыцьця яна дапамагала людзям, заўсёды дбаючы аб чалавечай годнасьці і павазе. Маці Тэрэза была супраць абортаў, эўтаназіі і кантрацэпцыі.

Маці Тэрэза памерла 5 верасьня 1997 году ў Калькуце. Яе пахаваньне адбывалася 13 верасьня, урад Індыі правёў яго згодна з абрадам пахаваньня вышэйшых асобаў, тэлевізійная трансьляцыя ішла на ўвесь сьвет.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагарода Маці Тэрэзы Рональдам Рэйганам Мэдалём Свабоды

Маці Тэрэза была ляўрэаткай шматлікіх міжнародных прэміяў і ўзнагародаў, а таксама вышэйшых узнагародаў Індыі, ЗША, СССР і Вялікабрытаніі. У 1979 годзе за сваю працу Маці Тэрэза атрымала Нобэлеўскую Прэмію Міру. У 1996 годзе стала кавалерам Ордэна Ўсьмешкі. Акрамя гэтага Маці Тэрэза атрымала Ўзнагароду Міру Яна XXIII (1971 год), Лётаса Індыі (1980 год), тытул доктара honoris causa права (1975 год) і доктара мэдыцыны (1981 год), а таксама дактарат honoris causa Ягелонскага Ўнівэрсытэту (1993 год). У 1973 годзе Маці Тэрэза была ўзнагароджаная толькі што заснаванай Тэмплтанаўскай прэміяй за прагрэс у рэлігіі — яна стала яе першым ляўрэатам. Мэдаль Свабоды Маці Тэрэза атрымала з рук амэрыканскага прэзыдэнта Рональда Рэйгана ў 1985 годзе. У 1996 годзе яна была прызнаная ганаровай грамадзянкай ЗША.

Беатыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз два гады пасьля сьмерці Маці Тэрэзы, папа Ян Павал II абвясьціў, што на яе магіле адбыўся першы цуд (выздараўленьне жанчыны хворай на рак) і быў распачаты працэс беатыфікацыі. Акрамя паведамленьня аб цудзе, зьявіліся меркаваньні што Маці Тэрэза павінная быць абвешчаная сьвятой яшчэ й за сваю дзейнасьць пры жыцьці. 19 кастрычніка 2003 году Маці Тэрэза была аднесеная да ліку блаславёных. Яшчэ ніхто за ўсю гісторыю хрысьціянства ня быў прызнаны блаславёным так хутка пасьля сьмерці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маці Тэрэзасховішча мультымэдыйных матэрыялаў