Востраў Сьвятая Гэлена
Востраў Сьвятая Гэлена Saint Helena | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Loyal and Unshakeable» («Ляяльны і непахісны») | |||||
Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Джэймзтаўн | ||||
Найбуйнейшы горад | Джэймзтаўн | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Лізавета II Марк Эндру Кейпс | ||||
Плошча • агульная |
122 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
4255 35/км² | ||||
Валюта | Фунт Сьвятой Гэлены (SHP) | ||||
Часавы пас | GMT (UTC+0) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sh | ||||
Тэлефонны код | +290 | ||||
Сьвятая Гэлена (па-ангельску: Saint Helena) — брытанская заморская тэрыторыя, якая складаецца зь некалькіх астравоў, якія знаходзяцца ў паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Яны знаходзяцца на адлегласьці некалькіх тысяч кілямэтраў адзін ад аднаго. У склад Сьвятой Гэлены ўваходзяць: востраў Сьвятая Гэлена (плошча 122 км²), востраў Ушэсьця, Гоф, Недасяжная, Найтыглейл, Трыстан-дэ-Кунья.
Да пабудовы Суэцкага каналу, востраў Сьвятой Гэлены быў важнай кропкай на шляху караблёў у Індыйскі акіян.
Востраў атрымаў вядомасьць дзякуючы Напалеону Банапарту, які тут правёў свае апошнія гады жыцьця. Два месцы дзе ён жыў, і даліна ў якой ён пахаваны, зьяўляюцца тэрыторыяй Францыі.
Пасьля англа-бурскіх войнаў, некаторыя буры таксама былі сасланыя на Сьвятую Гэлену.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Востраў Сьвятой Гэлены быў адкрыты партугальцамі 21 траўня 1502 году, у дзень сьвятой Гэлены. У 1506 годзе Трыстан дэ Кунья, партугальскі вандроўнік, адкрыў астравы названыя ў яго гонар. У 1659 годзе Ангельшчына адваявала астравы ў Галяндыі, і разьмясьціла тут пункт забесьпячэньня пітной вадой і харчаваньнем караблёў на шляху ў Індыю, а таксама вайсковую базу.
Адкрыцьцё Суэцкага канала зьнізіла каштоўнасьць вострава. У часе Другой сусьветнай вайны на востраве Ўшэсьця была разьмешчана вайскова-паветраная база ЗША. У 1954 годзе на гэтай базе зьявілася амэрыканская станцыя сачэньня за ракетамі, якія запускаліся з паўвострава Флорыда. У часе Фолклэндзкага канфлікту востраў Ўшэсьця служыў базай для брытанскіх войскаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Востраў Сьвятой Гэлены мае вульканічнае паходжаньне. У паўднёвай частцы знаходзіцца некалькі кратэраў вышынёй да 818 мэтраў. Клімат пасатны, трапічны. У некаторых раёнах колькасьць ападкаў складае да 1000 мм у год, але ў Джэймзтаўне толькі 140 мм у год.
Расьліннасьць на Сьвятой Гэлене трапічная, растуць эўкаліпты, кіпарысы. Значная плошча пакрытая лугамі.
Востраў Ушэсьця таксама вульканічнага паходжаньня. Востраў мае выгляд плято, з патухлымі кратэрамі, вышынёй да 858 м. Востраў знаходзіцца на надводным хрыбце. Клімат трапічны, ападкі складаюць 700—1000 мм.
Трыстан-дэ-Кунья — група з чатырох астравоў вульканічнага паходжаньня. Вышыня кратэраў да 2060 мэтраў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Востраў Сьвятая Гэлена — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў