Нарэндра Модзі
| Нарэндра Модзі лац. Narendra Modzi | |
| на гуджараці: નરેન્દ્ર મોદી гіндзі: नरेन्द्र मोदी | |
| | |
|---|---|
| з 26 траўня 2014 | |
| Папярэднік | Манмаган Сынг[d] |
| з 2024 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 17 верасьня 1950[1][2][3] (75 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Джашадабэн Нарэндрабгай Модзі[d][11] |
| Бацька | Дамадардас Мульчанд Модзі[d] |
| Маці | Геерабэн Модзі[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| Сайт | narendramodi.in (тэлугу) |
Нарэндра Дамадардас Модзі (на гуджараці: નરેન્દ્ર મોદી; нар. 17 верасьня 1950, Ваднагар, Гуджарат) — індыйскі палітык, прэм’ер-міністар Індыі з 26 траўня 2014. Сябра партыі Бгаратыя Джаната (ПБД) і правай ваенізаванай арганізацыі Раштрыя Сваямсэвак Санг (РСС).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вырас і атрымаў сярэднюю адукацыю на паўночным усходзе штату Гуджарату. У васьмігадовым веку ўступіў у Раштрыю Сваямсэвак Санг.
У 18-гадовым веку ажаніўся з Джашадабэн Модзі, якую неўзабаве пакінуў. З 1971 працаваў у РСС. У 1985 партыя адправіла яго ў ПБД, дзе ён хутка прасоўваўся і ў 1998 року заняў пасаду генэральнага сакратара.
У 2001 прызначаны галоўным міністрам Гуджарату, а пасьля абраны ў парлямэнт. Жорстка здушыў забурэньні 2002 року(d), падчас якіх загінулі больш за 1000 чалавек, пераважна мусульманаў.
На парлямэнцкіх выбарах 2014 року прывёў ПБД да перамогі ўпершыню з 1984. Пераабраны на новы тэрмін у 2019 року. А вось у 2024 року партыя Модзі страціла парлямэнцкую большасьць і была вымушаная ўтварыць урадавую кааліцыю з Нацыянальна-дэмакратычным альянсам.
За час ягонага знаходжаньня на пасадзе у Індыі адбываўся паступовы адыход ад дэмакратыі(d), згаршэньне стану дэмакратычных інстытуцыяў, правоў чалавека і свабоды выказваньняў. Аднак Нарэндра Модзі захоўвае даволі высокі ўзровень падтрымкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Narendra Damodardas Modi // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Narendra Modi // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Narendra Modi // Munzinger Personen (ням.)
- ↑ DNA (анг.) — 2005.
- ↑ https://eci.gov.in/files/category/97-general-election-2014/
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/modi-shri-narendra-1950
- ↑ Management Guru Narendra Modi — ISBN 978-81-288-2803-4
- ↑ https://web.archive.org/web/20170317223653/http://indiatoday.intoday.in/story/narendra-modi-degree-controversy-delhi-university-rti/1/903745.html
- ↑ From tea vendor to Prime Minister candidate
- ↑ https://web.archive.org/web/20140819083702/http://www.hindustantimes.com/india-news/modi-proves-to-be-an-astute-strategist/article1-264941.aspx
- ↑ http://www.thehindu.com/news/national/narendra-modis-wife-injured-in-road-accident-in-rajasthan/article22675666.ece
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Школія мае профіль для (Q1058). |
- Афіцыйная бачына
- Нарэндра Модзі на бачыне Curlie
- Нарэндра Модзі (анг.) на сайце IMDb
- Артыкулы на C-SPAN
- Нарадзіліся 17 верасьня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Індыі
- Выпускнікі Дэлійскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры Легіёну заслуг
- Кавалеры ордэна Сьвятога Андрэя Першазваннага Расейскай Фэдэрацыі
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Ляўрэаты Ігнобэлеўскай прэміі
- Гуджараты
- Індыйскія індуісты
- Прэм’ер-міністры Індыі
- Сябры Індыйскай народнай партыі
- Дэпутаты Лок Сабгі
- Выпускнікі Гуджарацкага ўнівэрсытэту
- Індыйскія нацыяналісты
- Кампаньёны ордэна Фіджы
- Правіца ў Індыі
- Гуджарацкія літаратар