Джэймз Эрл Картэр
Джэймз Эрл Картэр | |
па-ангельску: Jimmy Carter | |
Прэзыдэнт ЗША | |
---|---|
1977 — 1981 | |
Папярэднік: | Джэралд Рудалф Форд |
Наступнік: | Роналд Рэйган |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 кастрычніка 1924[1][2][3][…] |
Памёр: |
29 сьнежня 2024[4][5][6] (100 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Разалін Картэр[8] |
Дзеці: | Jack Carter[d], Amy Carter[d], James Earl Carter III[d][9] і Jeff Carter[d][9] |
Бацька: | James Earl Carter Sr.[d][9] |
Маці: | Lillian Gordy Carter[d][9] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | Нобэлеўская прэмія міру (2002) |
Джэймз Эрл Ка́ртэр (1 кастрычніка 1924 — 29 сьнежня 2024) — 39-ы прэзыдэнт ЗША (ад 1977 да 1981 году), губэрнатар штату Джорджыя (ад 1971 да 1975 году), прадстаўнік дэмакратычнай партыі ЗША. Быў жанаты з Разалін Картэр.
Унутраная палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пазыцыі Картэра былі пераважна лібэральна-дэмакратычнымі. Ён сьцьвярджаў, што можна скараціць беспрацоўе да 4,5 % і паменшыць інфляцыю да штогадовага роўня ў 4 %. Паабяцаў ґрунтоўна перагледзець фэдэральную падатковую сыстэму, якую назваў «ганьбай роду чалавечага». Заявіў, што паспрабуе ўвесьці адзіную фэдэральную сыстэму сацыяльнага забесьпячэньня і зьнізіць кошт лячэньня ў мэдыцынскіх стацыянарах. Картэр паабяцаў таксама поўную рэарґанізацыю фэдэральнага чыноўніцкага апарату і стварэньне «адкрытага ўрада». З самага пачатку прэзыдэнт наносіў візыты ў невялікія правінцыйныя месты, дзе праводзіў сустрэчы зь мясцовай грамадзкасьцю. Адказваў на пытаньні суграмадзян у радыёпраґраме «Спытай прэзыдэнта Картэра». Абвясьціў амністыю асобам, якія ўхіліліся ад прызыву на вайну ў Віетнаме, увёў двух жанчын у склад кабінэта (больш, чым хто-небудзь да яго), знайшоў адказныя палітычныя пасады для прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў.
Прэзыдэнцтва Картэра прыйшлося на «ўзьлёт цэнаў на нафту». На гэтым фоне беспрацоўе і інфляцыя былі высокія як ніколі, да 1979 году ЗША апынуліся на мяжы эканамічнай катастрофы.
Замежная палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1978 годзе на саміце ў Кемп-Дэвідзе пад старшынствам Картэра прэзыдэнт Эгіпта Анвар Садат і прэмʼер-міністар Ізраіля Менахем Бегін дамовіліся аб міры, узаемным прызнаньні і перадачы Эгіпту Сінайскага паўвострава; гэта завяршыла серыю з чатырох эгіпецка-ізраільскіх войнаў.
Картэр працягнуў перамовы аб абмежаваньні стратэгічных узбраеньняў з СССР і ў 1979 годзе падпісаў з Брэжневым дагавор АСВ-2. Аднак ужо ў тым жа годзе палітыка разрадкі ў адносінах з СССР сурʼёзна папсавалася пасьля ўводу савецкіх войскаў у Аўганістан. Савецка-амэрыканскія адносіны рэзка пагоршыліся, дамова АСВ-2 не была ратыфікавана Кангрэсам, ЗША байкатавалі Летнія Алімпійскія гульні 1980 у Маскве. Картэр прыняў у Белым доме савецкага дысідэнта Ўладзімера Букоўскага.
У кіраваньне Картэра адбылася Ісламская рэвалюцыя ў Іране, аятала Хамейні абвясьціў ЗША «Вялікім Дʼяблам» і ў 1979 годзе былі ўзяты ў закладнікі супрацоўнікі амэрыканскага пасольства ў Тэґеране. Перамовы апынуліся няўдалымі. 24 красавіка 1980 году ЗША паспрабавалі правесьці ваенную апэрацыю па вызваленьні закладнікаў, аднак яна скончылася поўным правалам.
23 студзеня 1980 году Джымі Картэр выступіў са штогадовым пасланьнем «Аб становішчы краіны», у якім абвясьціў новую зьнешнепалітычную дактрыну. Рэгіён Пэрсыдзкага заліва быў абвешчаны зонай інтарэсаў ЗША, дзеля абароны якіх Злучаныя Штаты гатовыя пайсьці на прымяненьне ўзброенай сілы. У вадпаведнасьці з «дактрынай Картэра», спробы любой дзяржавы ўсталяваць свой кантроль над рэгіёнам Пэрсыдзкага заліва былі загадзя абвешчаны амэрыканскім кіраўніцтвам замахам на важныя інтарэсы ЗША.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Jimmy Carter // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Jimmy Carter // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Lundy D. R. James Earl Carter, Jr. // The Peerage (анг.)
- ^ а б Dunham W., Ward J. Former US President Jimmy Carter dies at 100, Atlanta Journal-Constitution reports — 1851.
- ^ а б Jimmy Carter, 39th president, dies at 100 - The Washington Post (анг.) // The Washington Weekly Post / M. Murray — Washington: Fred Ryan, 2024. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
- ^ а б в г Former President Jimmy Carter dies at 100 — The Atlanta Journal-Constitution.
- ^ а б http://www.presidentialavenue.com/jec.cfm
- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ а б в г Lundy D. R. The Peerage (анг.)
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
Джэймз Эрл Картэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў