Люі Рэно
Люі Рэно | |
![]() | |
| Дата нараджэньня | 21 траўня 1843[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 8 лютага 1918[1][2][3][…] (74 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | юрыст, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, судзьдзя, адвакат |
| Навуковая сфэра | права[4], міжнароднае права[4], Рымскае права[d][4] і камэрцыйнае права[d][4] |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Акадэмія маральных і палітычных навук[d] і Інстытут міжнароднага права |
| Узнагароды | |
Люі́ Рэно́ (па-француску: Louis Renault, 21 траўня 1843 — 8 лютага 1918) — францускі юрыст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1907) разам з Эрнэста Тэадора Манэта.
У 1890 годзе быў прызначаны юрысконсультам ў Міністэрства замежных справаў. На гэтай пасадзе ён ня раз прадстаўляў Францыю на міжнародных сустрэчах, у тым ліку на двух Гааскіх канфэрэнцыях (1899 і 1907) і на Лёнданскай марской канфэрэнцыі (1908—1909).
Будучы аўтарытэтным сябрам Міжнароднага трацейскага суда, Рэно часта запрашаўся да вырашэньня спрэчак, сярод якіх былі справы аб японскіх падатках (1905), касаблянская справа (1909), справа Саваркара (1911) і іншыя.
У 1907 годзе Рэно сумесна з Эрнеста Манэта стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру «як сапраўдны геній міжнароднага права ў Францыі». Таксама быў уганараваны Ордэнам Ганаровага легіёна — найвышэйшай узнагароды Францыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Louis Renault // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Louis Renault // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Louis Vieillard-Baron dit Renault // Roglo — 1997.
- 1 2 3 4 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
| |||||
