Перайсьці да зьместу

Замбія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замбія
па-ангельску: Republic of Zambia
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Гімн Замбіі
Дата заснаваньня: 24 кастрычніка 1964
Афіцыйная мова: ангельская[1]
Сталіца: Лусака
Форма кіраваньня: прэзыдэнцкая рэспубліка і прадстаўнічая дэмакратыя[d]
прэзыдэнт Замбіі[d]: Хакаіндэ Хічылема[d]


Заканадаўчы орган: Нацыянальная Асамблея Замбіі[d]
Выканаўчы орган: Cabinet of Zambia[d]
Плошча:
Насельніцтва:
Валюта: Замбійскі квача
Індэкс дэмакратыі: 4,86[4]
Каэфіцыент Джыні: 57,1[5]
ІРЧП: 0,565[6]
Часавы пас: UTC+2 і Africa/Lusaka[d][7]
Аўтамабільны знак: Z
Бок аўтамабільнага руху: леваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .zm
Тэлефонны код: +260
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

За́мбія[a] (па-ангельску: Zambia), афіцыйна Рэспу́бліка За́мбія (анг. Republic of Zambia) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Мажуе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Танзаніяй, Малаві, Мазамбікам, Зымбабвэ, Батсванай, Намібіяй і Анголай. Сталіца — горад Лусака.

Першапачаткова тэрыторыю сучаснай Замбіі засялілі плямёны бушмэнаў, а ў VI стагодзьдзі пачалося засяленьне народамі банту. З XIV да XV стагодзьдзя тэрыторыя знаходзілася ў складзе краіны Монаматапа. У ХІХ стагодзьдзі на тэрыторыі Замбіі ўзьніклі дзьве краіны: Баротсэ (на захадзе), і Бэмба (на паўднёвым захадзе). У 1835 годзе ў Замбіі зьявілася зулускае племя Нгуні. У другой палове ХІХ стагодзьдзе на тэрыторыю Замбіі пачалі трапляць эўрапейскія місіянэры, гандляры, вынаходнікі. Аднім зь іх быў брытанец Дэйвід Лівінгстан. Ён, першы з эўрапейцаў убачыў вадаспады Замбэзі і назваў іх у гонар каралевы Вікторыі. У 1888 годзе Сэсіль Родэс атрымаў ад мясцовых уладароў дазвол на выкарыстаньне мінэральных радовішчаў. З 1902 году Замбія трапіла пад кіраваньне Брытанскай Паўднёваафрыканскай кампаніі, якой кіраваў Родэс. У гэты час тут пачалася здабыча медзі, а таксама пачалося будаўніцтва чыгункі. У 1911 годзе тэрыторыя Замбіі трапіла пад брытанскі пратэктарат па назвай Паўночная Радэзія. З 1924 году да атрыманьня незалежнасьці Паўночнай Радэзіяй кіравалі брытанскія намесьнікі. У міжваенны час Замбія стала самым вялікім вытворцам медзі ў сьвеце.

З 1953 да 1963 году Замбія ўваходзіла ў склад Фэдэрацыі Радэзіі і Ніясы. Пасьля яе распаду 31 сьнежня 1963 году, Паўночная Радэзія атрымала шырокую аўтаномію, а 24 кастрычніка 1964 году была абвешчаная незалежнасьць Замбіі. У гэтым жа годзе краіна стала ўдзельніцай ААН і Арганізацыі Афрыканскага Адзінства. Палітыка Замбіі ў час незалежнасьці была скіраваная супраць адміністрацыяў акружаючых яе каляніяльных тэрыторыяў (Мазамбіку, Анголы, Радэзіі) і ПАР разам з Намібіяй, і была скіраваная на падтрымку нацыянальна-вызваленчага руху на гэтых тэрыторыях. Канфлікт з Радэзіяй выклікаў блякаваньне мяжы з гэтай краінай.

З 1972 году ў Замбіі ўсталявалася аднапартыйная палітычная сыстэма. Эканамічная палітыка ўлады, а таксама спад коштаў на медзь на сусьветным рынку прывёў да эканамічнага крызісу, у выніку якога ў 1991 годзе да ўлады прыйшла апазыцыя.

Уся выканаўчая ўлада ў краіне належыць прэзыдэнту, ён зьяўляецца таксама і галоўнакамандуючым войскамі краіны. Заканадаўчая ўлада належыць аднападатнаму парлямэнту (Нацыянальнай асамблеі), са 150 дэпутатамі, якія выбіраюцца на 5-гадовы тэрмін, 8 зь іх прызначаюцца прэзыдэнтам.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Правінцыі Замбіі

Замбія складаецца з 9 правінцыяў, якія дзеляцца на раёны.

ПравінцыяЦэнтарПлошча, км²Насельніцтва (2000), тыс. чал.
ЦэнтральнаяКабве94 3951012,257
КопербэлтНдола31 3281581,221
УсходняяЧыпата69 1061306,173
ЛуапулаМанса50 567775,363
ЛусакаЛусака21 8961391,329
ПаўночнаяКасама147 8261258,696
Паўночна-ЗаходняяСолвэзі125 827583,350
ПаўднёваяЛівінгстон85 2831212,124
ЗаходняяМонгу126 386765,088

Паверхня Замбіі — гэта ў асноўным пласкагор’е вышынёй ад 1000 да 1400 мэтраў, якое паступова паніжаецца каля ракі Замбэзі. На поўдні знаходзіцца вялікая Даліна Луангві, з аднаго боку абмежаваная гарамі Мучынга.

Клімат — субтрапічны, сухі. Асноўная рака — Замбэзі, прытокі Кафуе і Луангва. Расьліннасьць у асноўным саванная.

Агульная працягласьць межаў 5664 км, зь іх:

  • Ангола — 1110 км;
  • Дэмакратычная Рэспубліка Конга — 1930 км;
  • Малаві — 837 км;
  • Мазамбік — 419 км;
  • Намібія — 233 км;
  • Танзанія — 338 км;
  • Зымбабвэ — 797 км;
  • Батсвана — 1 км.

Штогадовы натуральны прырост насельніцтва складае 1,52%.

Этнічны склад насельніцтва Замбіі:

Рэлігійны склад грамадзтва:

  • пратэстанты — 34 %
  • мясцовыя веры — 27 %
  • каталікі — 26 %
  • іншыя — 13 %

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Ранейшая назва — Паўночная Радэзія.