Лібэрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лібэрыя
лац. Liberyja

Republic of Liberia
Сьцяг Лібэрыі Герб Лібэрыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «The love of liberty brought us here» («Любоў да свабоды прывяла нас сюды»)
Дзяржаўны гімн: «All Hail, Liberia, Hail!»
Месцазнаходжаньне Лібэрыі
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Манровія
Найбуйнейшы горад Манровія
Форма кіраваньня рэспубліка
Элен Джонсан Сэрліф
Джозэф Боакаі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
103-е месца ў сьвеце
111 369 км²
13,514
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
132-е месца ў сьвеце
3 955 000
35?5/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
158 месца ў сьвеце
$1,471 млрд
$373
Валюта Лібэрыйскі даляр (LRD)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад ЗША

26 ліпеня 1847
Аўтамабільны знак LB
Дамэн верхняга ўзроўню .lr
Тэлефонны код +231
Мапа Лібэрыі
Мапа Лібэрыі

Лібэ́рыя (па-ангельску: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінэяй, Кот д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлянтычнага акіяна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лібэрыя зьяўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узьнікла ў выніку дамовы паміж мясцовымі жыхарамі і Амэрыканскім Каляніяльным Таварыствам падпісанай ў 1821 годзе. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 году была прынятая канстытуцыя, якая пацьвердзіла незалежнасьць Лібэрыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна зьвязаная са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, як эканамічна, так і культурна.

У 1980 годзе Самюэль Доэ зьдзейсьніў вайсковы пераварот, забіў існуючага прэзыдэнта і зьверг урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясьціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 годзе пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Дое, а таксама вывад вайскоўцаў з улады. У 1997 годзе Чарлз Тэйлар, адзін з апанэнтаў Доэ, быў выбраны прэзыдэнтам Лібэрыі. 23 лістапада 2005 году на пасаду прэзыдэнта была выбрана Элен Джонсан Стэрліф.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адміністрацыйным пляне Лібэрыя дзеліцца на 15 правінцыяў:

Адміністрацыйны падзел Лібэрыі
Правінцыя Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва, тыс. чал
1. Бомі Табмэнбург 755 48 570
2. Бонг Гбарнга 804 000
3. Гбарполу Араука 1263 131 227
4. Гранд-Баса Бучанан 8759 223 000
5. Гранд-Кэйп-Маўнт Робертспорт 5827 117 000
6. Гранд-Гедэх Зведру 102 810
7. Гранд-Кру Барклайвіль 46 000
8. Лофа Воіньяма 11 637 247 000
9. Маргібі Каката 3263 145 000
10. Мэрылэнд Харпер 5350 107 100
11. Монтсерада Бэнсанвіль 2740 982 000
12. Німба Санікелі 12 043 415 000
13. Рывер Кес Рывер Кес 4385 55 000
14. Рывер Гі Фіштаўн 74 800
15. Сіноэ Грынвіль 10 254 85 000

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Геаграфія Лібэрыі

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кілямэтраў ад экватару. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд зьмяняецца з аддаленьнем ад марскога ўзьбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор’е, а потым у невысокія горы ў паўночна-заходняй частцы краіны.

Лібэрыя мяжуе з Гвінэяй (563 км) на поўначы, Сьера-Леонэ (306 км) і Кот д’Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэве (1380 м). Лясы займаюць 48% тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, сьпякотны, з траўня да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасьць ападкаў складае 5000 мм на ўзьбярэжжы і 1500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпэратура +25 °C.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лібэрыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасьць атрыманьня лібэрыйскага сьцягу для карабля, а таксама адсутнасьць плацяжоў за яго выкарыстаньне прывяло да таго, што гандлёвы флёт, які плавае пад лібэрыйскім сьцягам адзін з самых вялікіх у сьвеце. Іх агульны танаж складае 99 млн тонаў.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Насельніцтва Лібэрыі

Насельніцтва Лібэрыі складаецца зь некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць патомкі вызваленых амэрыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць амэрыканалібэрыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадзкія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца зь мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасьць пагаршаецца існаваньнем у краіне каля 20 моваў, а таксама распаўсюджанасьцю анімізму.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лібэрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў