Войдат (імя)
Войдат лац. Vojdat | |
Woydath | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Waido + Joto Waido + суфікс з элемэнтам -т- (-t-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вайдзята, Вайдот, Вайдат, Водат |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Войдат» |
Войдат (Водат), Вайдат (Вайдзята, Вайдот) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адпаведнасьць імя Вайдот старажытнаму германскаму імю Waido (з даданьнем германскага суфіксу з элемэнтам -т-) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Войдат складаецца з асноваў вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidel, Weidelt, Weidman), якая паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2], і -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto), якая паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[3]. Такім парадкам, імя Войдат азначае «дзіця поля»[4].
Імя Woydath адзначалася ў Польшчы ў 1423 годзе[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[6]; Waydot filium Kynstud (Хроніка Віганда)[7]; que fuit de nostro sors dominorum fratrum nostrorum ducum Woydati et Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[8]; ducum Woydathi (23 красавіка 1430 году)[9]; Woidath (Ян Длугаш); Юшко Воидатович (1440—1492 гады[10], 24 верасьня 1451 году, 1451 год[11]); Georgio Woydathowycz (21 жніўня 1489 году)[12]; а въ Конътовъта Визъборовича и въ братаничовъ его въ Станя Аниромовича а у Воидата Кондратовича (18 лютага 1509 году)[13]; у Воидата Судимонтовича и в его братаничов у Пашка а в Микълоша Юревичов (6 сакавіка 1516 году)[14]; Юре Воидатовича… Юревае Ваидатовича (1524—1566 гады)[15]; Юри Воидатович… Матясовая Воидатовича[16], Янушко Воидатовичъ[17], Нац Воидатович[18], Томашъ Воидатовичъ[19], Янъ Воидатовичъ… Петръ Воидатович[20], Андреи Воидатовичъ[21] (1528 год); Ян Воидотович (1537 год)[22]; держалъ Воидат Кгерваиновичъ (27 траўня 1543 году)[23]; село Войдатовичи… села Войдатовичовъ (1554 год)[24]; пана Симона Войдата Кончайловича… Symon Woydot Konczayłowicza (9 жніўня 1597 году)[25]; p. Woydat (1690 год)[26]; Laurentius Woydatt (1698 год)[27]; Antoni Wojdat (1765 год)[28].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Войдат (у праваслаўі Іван; † па 1401) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі; меў сыноў Юрыя (Юшку) і Конрада
- Войдат Кандратавіч — літоўскі баярын зь Віленскага павету, які ўпамінаецца ў 1509 годзе
- Войдат Судзімонтавіч — слуга путны тандагольскі, які ўпамінаецца ў 1516 годзе
- Настасься Мацееўна Вайдзятовіч (Вайдатовіч) — упіцкая зямянка, якая ўпамінаецца ў 1586 годзе[29]
- Рыгор Марцінавіч Вайдатовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1589 і 1591 гадох[30]
- Ягнешка Мацееўна Водатаўна — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1594 годзе[31]
- Пётар Юр’евіч Янушэвіч Вайдзята — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[32]
- Лаўрын Янавіч Вайдзятовіч (Войдзят) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[33]
- Антоні Войдат — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году
Вайдаты-Пацэвічы — літоўскі шляхецкі род[34].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Вайдацішкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 6. — Wrocław, 1981—1983. S. 171.
- ^ Chroniken der deutschen Städte. Bd. 1. — Leipzig, 1884. S. 533.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 537.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 72.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 2. — Cracoviae, 1891. P. 238.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 43.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 45, 47.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 427.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 317.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 237.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 89—90.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 69.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 79.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 164.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 398.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 107—108.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 606.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 93.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 329.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 122, 187.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 111, 176.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 106.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 122.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 153.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)