Перайсьці да зьместу

Даўят (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dowyatt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Davo + Joto
Davo + Hatho
Іншыя формы
Варыянт(ы) Довят, Даўют, Тавят, Дальлят
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Даўят»

Даўят (Даўют, Тавят, Дальлят) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Довят[a].

Даўят або Давята (Dowyatt, Daviato[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўмонт; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Damondus) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5]. Такім парадкам, імя Даўят азначае «здольны нашчадак»[6].

Адпаведнасьць імя Даўят германскаму імю Dowyatt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2]. Слушнасьць супастаўленьня імя Даўят з германскім імём Dowyatt прызнае летувіскі тапаніміст Аляксандрас Ванагас[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Давъятъ (умова 1219 году); Довъяту две семици (1440—1492 гады)[8]; Довъяту шесть чоловековъ (7 лістапада 1442 году)[9]; а Довіата зятя Іанкова (26 студзеня 1516 году)[10]; на имя Яна Довятовича (11 красавіка 1516 году)[11]; на имя Янъ Довятовичъ а брат его Щастный (12 красавіка 1516 году)[12]; Грин Довятовичъ[13], Марко Довятовичъ[14], Станько Довъятовичъ[15], Станко Довятовичъ[16], Довъятъ Мединович[17], Бортко Товъятович[18], Довъятъ Петровичъ[19], Болтромеи Довъятовичъ[20], Володко Довъятович[21], Кгабрыял Довъятовичъ[22], Бутко Довъятовичъ[23] (1528 год); пустовщын… а Довъятовщыну (7 сакавіка 1534 году)[24]; Довят Янович… Довят Якубович (1537—1538 гады)[25]; Родъ Довятовичъ[26], Стась Довятовичъ[27] (1567 год); земяном повету ковенского… роду Дов’ятовичовъ от Жеимъ (15 верасьня 1568 году)[28]; панов Дов’ятовичов[29]; Грыцъ Дов’ятович (XVI ст.)[30]; до земенина господаръского повету Упитского Томаша Товята (2 траўня 1586 году)[31]; з Доллятом (Хроніка літоўская і жамойцкая)[32]; Stanislaw Dowiatowicz (1602—1615 гады)[33]; Bałtromiej Dowiat… Józef Dowiat (1621 год)[34]; p. Mikołaj Dowiad (1673 год)[35]; Daniel Dowiad (1690 год)[36]; Andrey Dowiat (12 студзеня 1714 году)[37]; Tadeusz Dowiat (1765 год)[38]; Antoni Dowiatt (1799 год)[39]; Agata Dawiat (1800 год)[40]; Konstancja Dowjat (1801 год)[41].

  • Даўят ( па 1219) — літоўскі князь
  • Даўят — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
  • Ян і Шчасны Давятавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1516 годзе
  • Грын Давятавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Марка Давятавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Станька Даўятавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Станька Давятавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Даўят Медзінавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Даўят Пятровіч — паюрскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Балтрамей Даўятавіч — курклянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Валодзька Даўятавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Габрыял Даўятавіч — тандагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Буцька Даўятавіч — ясвойнаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Давят Якубавіч і Давят Янавічы — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
  • Балтрамей Янавіч і Ян Юр’евіч Даўютовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[42]
  • Кацярына Пятроўна Даўюцевіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1599 годзе[43]
  • Тадэвуш Довят — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году

Довяты гербаў Габданк і Грыф — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага, Лідзкага і Троцкага паветаў[44][45].

Довяты-Лабаноўскія — літоўскі шляхецкі род[46].

Давятовіч (Dowiatowicz) і Довят (Dowiatt) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[47].

У XVI ст. існаваў маёнтак Давятавічы (Довятовичи) у Жамойцкім старостве[48].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуюць вёскі Даўяты Вялікія і Даўяты Малыя, у гістарычнай Прусіі — Давяты.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант
  1. Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 219.
  2. 1 2 Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
  3. Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  7. Vanagas A. Raymond Schmittlein, Les noms d’eau de la Lituanie // Baltistica. Nr. 1, 1966. С. 99.
  8. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.
  9. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
  10. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
  11. Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 312.
  12. Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 314.
  13. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  14. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
  15. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  16. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
  17. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
  18. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
  19. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
  20. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
  21. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  22. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 171.
  23. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 172.
  24. Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 106.
  25. Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 159, 344, 359.
  26. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 720.
  27. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1329.
  28. Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 416.
  29. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 423.
  30. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 5.
  31. Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 344.
  32. ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 27.
  33. Зинкявичус З. К вопросу о литовско-польских языковых контактах по данным антропонимики г. Вильнюса начала XVII в. // Балто-славянские исследования. — М., 1974. С. 138.
  34. Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 77.
  35. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 158.
  36. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 65.
  37. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 122.
  38. Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 341.
  39. Giedrojcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  40. Jużynty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  41. Jużynty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  42. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 136.
  43. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 104.
  44. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 66, 469.
  45. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 260.
  46. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
  47. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  48. Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 100.