Торыгаўт
Выгляд
| Торыґаўт лац. Torygaŭt / Toryhaŭt | |
| Torgaut | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Torro + Gaudo |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Даргайльт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Торыґаўт» | |
Торыгаўт (Доргайльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Торгаўт або Торгаўд (Torgaut, Þórgautr, Thorgaud[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3][4]. Іменная аснова -тор- (-тар-, -дар-) (імёны ліцьвінаў Тарут, Тарвід, Турвін; германскія імёны Tarut, Torvid, Thurwine) паходзіць ад гоцкага thaur > thoris 'волат, асілак'[5], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[6] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[7].
У Прусіі бытавала імя Dargaude[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Торыгавт Миколаевич[9], Степанъ Доркгоильтовичъ[10] (1528 год).
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Торыгаўт Мікалаевіч — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 119.
- ↑ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ↑ Torgaut, Nordic Names
- ↑ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 230.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 22.
- ↑ Памятники истории Восточной Европы: Источники XV—XVII вв. Т. 6. Радзивилловские акты из собрания Российской национальной библиотеки: Первая половина XVI в. — Москва — Варшава, 2002. С. 245.
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 171.