Перайсьці да зьместу

Эйгаўд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Eygautr
Aigolt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eich + Gauto
Eich + Goldo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Айгаўд
Вытворныя формы Ягоўд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйґаўд»

Эйгаўд (Айгаўд) — мужчынскае імя.

Эйгаўт (Eygautr[1], Øygautr) і Айголт (Aigolt[2]) — імёны германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[5], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[6] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: села Ойкговдановъ (1554 год)[8]; siolo Eygowdy (1641 году паводле выпісу 1823 году)[9].

Эйгаўды — сяло каля Трокаў, якое ўпамінаецца ў 1641 годзе.

На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Эгаўдзе.

  1. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 24, 38.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 48.
  3. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 268.
  4. ^ Øygautr, Nordic Names
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 113.
  9. ^ Археографический сборник документов, относящихся к Северо-Западной Руси. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 45.