Сіргоўд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Siriaud
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sirio + Gaudo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сіргольд, Сургоўд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сіргоўд»

Сіргоўд (Сіргольд), Сургоўд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Сіргаўд (Siriaud, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме g перайшло ў i) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сір- (сер-, сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргут, Шырмер, Сірмонт; германскія імёны Sergudo, Sisimir, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[2], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[3] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[4]. Такім парадкам, імя Сургаўд азначае «заклён цноты»[5].

У Прусіі бытавала імя Сіргаўд (Сургаўд): Surgaude (1360 год)[6], Sirgaude (1362 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Georgii Sirgoldowicz (1 верасьня 1431 году)[8]; в Жижморъскои волости десяти чоловеков къ своему дворцу на Вельи… а Сирховъта Петровича (14 кастрычніка 1494 году)[9]; в Совъкговта Сирковъдовича землю его Минъторовъскую (24 чэрвеня 1508 году)[10]; в бояр наших… а в Сонкова Сирковдовича землю (8 лютага 1514 году)[11]; Стань Сиркговдовичъ (1528 год)[12]; Jm. jp. Benedykta Surgowta (1782—1783 гады)[13]; Parafia niestaniska… Surgowszczyzna, wieś (1784 год)[14].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сургоўты або Сургоўды (Surgowt, Surgowd) гербу Гералт — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[17].

Сургаўты[18] (Surgowt) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[19].

Дылькевічы з Сургоўдаў — літоўскі шляхецкі род[20].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 607.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  6. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 722.
  7. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 92.
  8. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  9. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1 (6). Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики. — М.; СПб., 2012. P. 82.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 261.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 224.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
  13. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 157.
  14. ^ Świderski A. F. Dekanat świrski w 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2004. S. 65—66.
  15. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. 136.
  16. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 104.
  17. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 799—800.
  18. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
  19. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 186.
  20. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты