Перайсьці да зьместу

Бутар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Butter
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buto + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бутэр, Ботар, Бутыр
Вытворныя формы Батар
Зьвязаныя імёны Гарбут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бутар»

Бутар (Бутэр, Бутыр), Ботар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ботар, Бутар або Бутр, пазьней Бутэр (Botthar, Butaharjis[1], Butr[2], Butter, Boter[3]) і Гербота (Herbothe) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[6], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[7], германскага heru 'меч'[8].

У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Botticher, Regiomontanus Borussus[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… Ходоръ Бутыревичъ (26 траўня 1520 году)[10]; Михайло Бутеревичъ, въ него сыновъ два Ясько, Онцыпоръ (23 кастрычніка 1597 году)[11]; Iwan Butyra, pryhonnik (1722 год)[12]; Butarewicz (XVII—XIX ст.[13], 1909 год[14]); Kazimierz Buterewicz (1722 год)[15].

Бутэры — парафіяне царквы ў Чашніках на 1888—1905 гады[18].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася дворышча Бутэраўшчызна (Бутеревщизна) у сяле Дубае[19].

На 1906 год існавала вёска Ботары (Баторы) у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[20].

На памежжы гістарычных Аршаншчыны і Віцебшчыны існуе вёска Бутары, на гістарычнай Віцебшчыне — вёска Бутрава.

  1. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 111.
  2. ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 74.
  3. ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 3. — Uppsala, 1974. S. 449.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 767.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  7. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 496.
  10. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1452.
  11. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 617.
  12. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 310.
  13. ^ Гурская Ю. А. Имена собственные Минщины c древними антропоосновами (ареальный аспект) // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4. № 3, 2004. — Менск, 2004. С. 45.
  14. ^ Parafia ejszyska w 1909 r., Genealogia Wileńszczyzny
  15. ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  16. ^ Яўген Анішчанка, Дяковщина инвентарь 1776 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 сьнежня 2018 г.
  17. ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939. Część V, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
  18. ^ Яўген Анішчанка, Приход и прихожане церкви Чашники Лепельского уезда, Архіў гісторыка Анішчанкі, 10 чэрвеня 2015 г.
  19. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 3.
  20. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 111.