Эйнар
Эйнар лац. Ejnar | |
Einar | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eino + Hari Eich + Nero |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Айнар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйнар» |
Эйнар, Айнар — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агенар, Эйнар або Айнар, пазьней Энар (Agenar, Einar, Ainar[1], Enar[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) / эйн- (айн-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[5], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[6], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[7], германскага heru 'меч'[8].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Эйнар складаецца з асноваў -эйх- (-эй-) і -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund), якая паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[9]. Такім парадкам, імя Эйнар азначае «захаванае лязо»[4].
У Польшчы ў 1770 годзе адзначалася прозьвішча Ejnerowicz[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eynur, Eywild, Eynuren bruder (26 траўня 1390 году)[11]; Геинур (1413—1424 гады)[12]; Еинару чоловекъ у Крожах (1440—1492 гады)[13]; Саку Еинаровичу два чоловеки (9 лістапада 1449 году)[14]; domino Bogdano Oynarowicz (8 сакавіка 1485 году)[15]; бояре немоноитские… Наць Аинарович (26 верасьня 1495 году)[16]; земли пустовских в Довкговскомъ повете, на имя Аинаровскую (17 лістапада 1507 году)[17]; имене отчинное держали у Аинском повете на имя Аинаровичи (3 сакавіка 1514 году)[18]; Петраш Еинаровичъ (1528 год)[19]; Петръ и з братею Оинаровичи (1 ліпеня 1542 году)[20]; Миколай Гришковичъ з Ейнаровичъ… Юрьи Ейнаровичъ з села з Ейнаровичъ[21], Петръ Юръевичъ з Ойнаровичъ[22], з именья Айнаровского[23] (1567 год); ludźmi Eynarowiczami (25 студзеня 1602 году)[24]; Pan Jan Eynarowicz… s panią Wojciechową Eynarowiczową[25], Pan Jeronim Eynarowicz[26] (1621 год); Hieronim Eynerowicz[27], Jan Eynarowicz[28] (1690 год); Eynarowicze… Eynary… Oynarowicze (1744 год)[29].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эйнар — літоўскі баярын з Крожаў, які ў 1390 годзе разам з братам Эйвільдам засьведчыў умову з Тэўтонскім ордэнам[30]
- Эйнар — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Сак Эйнаравіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
- Пятраш Эйнаравіч — лейпунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пётар Айнаравіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[31]
- Адам Эйнаровіч — віленскі ўраднік, які ўпамінаецца ў 1663—1667 гадох[32]
- Станіслаў Эйнаровіч Сурын — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, абозны амсьціслаўскі ў 1702 годзе[33]
- Антоні, Пётар і Самуэль Эйнаровічы — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[34]
- Самуэль Эйнаровіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар земскі берасьцейскі ў 1792—1794 гадох[35]
- Эйнар Ёнсан (1874—1954) — ісьляндзкі скульптар
- Эйнар Карасан (нар. 1955) — ісьляндзкі пісьменьнік
- Уле Эйнар Б’ёрндален (нар. 1974) — нарвэскі біятляніст і лыжнік, найбольш тытуляваны біятляніст у гісторыі Алімпійскіх гульняў
Эйнаровічы (Ejnarowicz) — прыгонныя зь вёскі Варашылкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[36].
Эйнаровічы гербу Бялыня — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[37].
Эйнаровічы (Ejnarowicz) гербу Дзялоша — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[38].
На 1906 год існаваў фальварак Енараўка (Енароўка) у Невельскім павеце Віцебскай губэрні[39].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Айнаравічы, на гістарычнай Троччыне — Эйнаравічы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 34.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 5. — Uppsala, 1976. S. 676.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 39.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 426.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 23.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 386.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 400.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 84.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 230.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 225.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 23.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 664—665.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 670.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1225.
- ^ Archiwum Domu Sapiehów. — Lwów, 1892. S. 307.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 44.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 45.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 106.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 37.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 316.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 38, 142, 338.
- ^ Frejlich K. Pod przysądem horodnictwa wileńskiego. O jurydyce i jej mieszkańcach w XVII wieku. — Toruń, 2022. S. 148.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 100.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 349.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 64.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 468.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 265.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 284.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)