Перайсьці да зьместу

Гунтэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gunter
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gunth + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гунтар, Кунтэр, Гонтар, Кунтар, Контэр, Контар, Кундэр
Зьвязаныя імёны Harigundis
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґунтэр»

Гунтэр (Кунтэр, Контэр), Гунтар (Гонтар, Кунтар, Контар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гунтэр, Гунтар, Гонтар, Кундэр або Контар, пазьней Контэр або Кунтэр (Gunter, Guntar, Gontar, Cunhere, Contari[1], Konter, Kunter[2]) і Гарыгунда (Harigundis) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вірконт, Гаўгонт; германскія імёны Wigunt, Werecundus, Gavigunt) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Бернар, Кіндэр; германскія імёны Herman, Bernar, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gunter і Kunter (Kuntor)[7].

У Прусіі бытавала імя Гунтар (Гунтэр): Guntar (1299 год)[8], Gunther (1357 год)[8]. У 1622 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Günter, Salfeldensis Borussus, у 1632 годзе — Johannes Guntherus, Risenburgensis Borussus, у 1635 годзе — Johannes Guntherus, Risenburgensis Borussus[9]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Kunter (Kunther)[10][11], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mikołaj Gunterowicz (21 чэрвеня 1421 году)[13]; на Кунторувую пана Воитеха Михаиловича… Кунтеревую (6 жніўня 1566 году)[14]; Dzietkowskie szioło… Kunat Guntarowicz z bratem Petruliem (13 кастрычніка 1591 году)[15]; огородник… Адам Контер з сыном Лукашом, з жоною Едвигою… Контеровых дочок три первжои жоны — Кгендрута, Барбара а Ягнешка Адамовны Контеровны (4 сакавіка 1596 году)[16]; Simon Kantar (16 верасьня 1708 году)[17]; Kunderowna (1816 год)[18].

  • Гунтэр Рэгенсбурскі ( 940) — біскуп Рэгенсбургу
  • Гунтэр фон Мэрзэбург ( 982) — маркграф Мэрзэбургу
  • Мікалай Гунтэровіч — познаньскі лаўнік, які ўпамінаецца ў 1421 годзе
  • Павал, Зьміцер і Сямён Контары — жыхары вёскі Зарэчча (каля Засульля), якія ўпамінаюцца ў 1772 годзе[19]
  • Восім Гонтар — уладальнік зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[20]

Контары — уніяты Дзікускай парафіі[21].

Кантаровічы — парафіяне касьцёла ў Наваградку на 1850 год[22].

Кантаровічы (Kantorowicz) — прыгонныя зь вёсак Пацунішкаў і Генюшкаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[23].

Гюнтэры фон Гайдэльзгайм (Günter von Geidelsgeim) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[24].

Кундэрэвічы (Kunderewicz) гербу Лебедзь і Кунтэры (Kunter) гербу Ляліва — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[25].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Контэраўка (Контеровка) і сяло Кунтараўка або Астроўне ў Рэчыцкім павеце[26].

На 1904 год існавала вёска Новае Петрапольле або Кондзерычава ў Рослаўскім павеце Смаленскай губэрні[27].

На 1909 год існаваў фальварак Контрава ў Менскім павеце Менскай губэрні[28].

На гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Кунтараўка, на гістарычнай Гарадзеншчыне — Кантароўка. У гістарычнай Прусіі каля каля Інстэрбургу існавала вёска Кундэрн (Kundern)[29].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 263.
  2. Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 34.
  3. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 702, 771.
  4. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  5. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 84, 152.
  8. 1 2 Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 37.
  9. Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 263, 336, 360.
  10. KUNTER (Ortsfamilienbuch Eichhorn), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  11. KUNTHER (Ortsfamilienbuch Stockheim), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  12. KUNTER (Ortsfamilienbuch Memelland), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  13. Codex diplomaticus Majoris Poloniae. T. 5. — Posnaniae, 1908. S. 319.
  14. Raganu teismai Lietuvoje. — Vilnius, 1987. P. 77.
  15. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 404.
  16. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 406—407.
  17. Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 471.
  18. Spis rodziców i dzieci urodzonych w parafii Daugieliszki w latach 1815—26
  19. Яўген Анішчанка, Засулье инвентарь 1772 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 8 студзеня 2019 г.
  20. Список землевладений в Гродненской губернии. — Гродна, 1890. С. 278.
  21. Лаўрэш Л. Парафіяне Лідскай, Дзікушкай, Маламажэйкаўскай і Жыжмянскай грэка-каталіцкіх цэркваў у 1829 г. // Лідскі Летапісец. № 3 (75), 2016. С. 26—40.
  22. Яўген Анішчанка, Новогрудок 1850 список прихожан костела, Архіў гісторыка Анішчанкі, 20 лютага 2016 г.
  23. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 175, 309.
  24. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 86.
  25. Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 287.
  26. Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 359, 383.
  27. Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 359.
  28. Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 90.
  29. Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 16.