Любар (імя)
Любар лац. Lubar | |
Luber | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Lubo + Heri |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Любэр |
Зьвязаныя імёны | Erliub |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Любар» |
Любар (Любэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Любэр (Luber) і Эрлюб (Erliub) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любень, Любш, Любарт; германскія імёны Luben, Lubisch, Lubert) паходзіць ад гоцкага liufs[2], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: villam dictam Lubor (11 чэрвеня 1407 году)[7]; волости Ейшишъское… пустовъщинами… Люборишъки (26 чэрвеня 1530 году)[8]; у волости Еишышъскои… земль пустовскихъ… Люборошки (16 чэрвеня 1531 году)[9]; Lubor (1744 год)[10]; Wincenty Luber (1822 год)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гістарычнай Лідчыне існуе старажытная вёска Любары.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 773, 1026.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 158.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 159.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 72.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 407.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 161.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Bijuciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego