Перайсьці да зьместу

Гінтэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Genther
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gento + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гентар, Гентэр, Гінтар, Кентар
Зьвязаныя імёны Erigand
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґінтэр»

Гінтэр, Гінтар, Гентар (Гентэр, Кентар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гантар, пазьней Гентэр або Кантэр (Ganthar, Genther, Genter[1], Kanter) і Эрыганд (Erigand) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гентыла, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Gentile, Aginto, Eigint) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ginter[7].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Ginther[8].

У Прусіі адзначалася імя Gintar[9]. Апроч таго, у Прусіі бытавалі прозьвішчы Ginther[10] (Ginter), Ganter[11] і Kanter[12], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[13][14].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Кендаровіч (Kiendorowicz)[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Стан Кгентрович… Нармонт Кентрович (1537 год)[16]; надъ рекою Кгенторомъ… рекою Кгенторомъ (1554 год)[17]; Maciey Ginter (15 траўня 1567 году)[18]; succollectorowi iego Krzysztofowi Ginterowi (7 ліпеня 1682 году)[19]; презъ пана Кгинтера, писара целного (1684 год)[20]; Michał Ginter (1690 год)[21]; Alberto Giendarz (1734 год)[22]; Adalberto Gendarz (1737 год)[22]; laboriosis Adalberto Gendar (1742 год)[22]; Adalberto Giendar (1744 год)[22]; Michał Ginter Chorąży Petyhorski Deputat na Trybunał z Wdztwa Nowogrodzkiego (4 кастрычніка 1765 году)[23]; Genterowna (1780 год)[24]; Michał Ginter pod. woj. nowogródzkiego (20 жніўня 1788 году)[25]; Michał Ginter stolnik woj. nowogródzkiego (16 лістапада 1790 году)[26]; Regina Gintar (1751 год)[27]; Jan Genterr (1831 год)[28]; Ginter Maria (8 жніўня 1886 году)[29].

Гінтэры[32] (Ginter) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[33].

Гінтарэвічы — парафіяне касьцёла ў Нягневічах (Наваградчына) на 1848 год[34].

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 30.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 595, 770.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 84.
  8. ^ GINTHER, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 32.
  10. ^ GINTHER (Ortsfamilienbuch Stockheim), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  11. ^ GANTER, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  12. ^ KANTER (Familiendatenbank Marggrabowa), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  13. ^ GINTER (Ortsfamilienbuch Memelland), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  14. ^ KANTER (Ortsfamilienbuch Memelland), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  15. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 168.
  16. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 99, 123.
  17. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 3.
  18. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 104.
  19. ^ Беларускі архіў. Т. 1. — Менск, 1927. С. 193.
  20. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 2. — Витебск, 1871. С. 124.
  21. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 51.
  22. ^ а б в г Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 114.
  23. ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 97.
  24. ^ Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
  25. ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 224.
  26. ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 231.
  27. ^ Szyłele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  28. ^ Wilno św. Ducha, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  29. ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 61.
  30. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
  31. ^ Рыбчонак С. Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 стагодзьдзя (Нарысы з гісторыі вольнамулярскага руху на Беларусі) // Годнасьць. № 1 (2), 1994. С. 12.
  32. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
  33. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 499.
  34. ^ Яўген Анішчанка, Негневичи костел в Новогрудском уезде прихожане 1848, Архіў гісторыка Анішчанкі, 30 сакавіка 2016 г.