Бунар
Бунар лац. Bunar | |
Buner | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bono + Hari |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бонар, Бунэр, Бонэр |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бунар» |
Бунар (Бунэр), Бонар (Бонэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бонар, пазьней Бунэр або Бёнэр (Bonarius, Bônari[1], Buner[2], Böhner) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова бун- (бон-) паходзіць ад гоцкага bauan 'мяшкаць'[4] або bundnan 'зьвязваць'[5], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[6], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[7], германскага heru 'меч'[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Boner[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Daniel Bunar (6 чэрвеня 1656 году)[10]; Hrehory Bunar… Krzysztof Bunar na miejscu Hrehora Bunara (1667 год)[11]; Krzysztof Bunar… Piotr Bunar… Daniel Bunar… Hrehory Buner (1690 год)[12]; Johanne Bonar, advocatiali (9 верасьня 1699 году)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзьмітры Банаровіч — манах Холмскага манастыра, які ўпамінаецца ў 1648 годзе[14]
- Войцех Тамашавіч Бунаровіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1648—1649 гадох[11]
Бунары — прыгонныя зь вёскі Семернікоў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[15].
Бонэры (Bonner) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[16].
Бонэры (Boner) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[17].
Бунары — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 266.
- ^ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 31.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 327, 761.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 61.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 22.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 350.
- ^ а б Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 305.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 86, 142, 191—192.
- ^ Археографический сборник документов: относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. 2. — Вильна, 1867. С. 254.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 23. — Вильна, 1896. С. CII.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 369.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 418.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 236.