Бугар
| Буґар лац. Bugar / Buhar | |
| Buger | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Bugo + Heri |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Богар, Букар, Багар, Букер |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Буґар» | |
Бугар (Букар, Букер), Богар (Бага́р) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Богер або Бугер (Boger, Buger[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -буг- (-бук-) (імёны ліцьвінаў Букель, Бугень; германскія імёны Bukilo, Bugen) ёсьць скарочанай формай (гіпакарыстыкам) асновы -бург- (-борг-)[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) паходзіць ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Anna Bukier (1797 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Браніслаў Вікенцевіч Бугарэвіч — каталік-мешчанін з ваколіцаў Коўны, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[8]
- Фёдар Бугарэвіч (?—1938) — беларус з ваколіцаў Грэску, забіты ўладамі СССР[9]
Букар (Bukar) гербу Юноша — літоўскі шляхецкі род[10].
Багарэвічы (Bagarewicz) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[11].
Багарэвічы (Bogarewicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род, вядомы на Віленшчыне[12].
Багрэвічы (Bagrewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[13].
Букер (Buker) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[14].
На 1904 год існавала сядзіба Букараўшчына (Букарэўшчына) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[15].
На 1910 год існавала ваколіца Букарава (Букарэва) у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні[16].
На гістарычнай Случчыне існуе вёска Богараўшчына.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 88.
- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 121.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 62.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 50.
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 302.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 45.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 105.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 30.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 375.
- ↑ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 120.