Перайсьці да зьместу

Жагар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sagar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sago + Hari
Іншыя формы
Варыянт(ы) Загар, Закар, Жагор, Жакор
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Жагар»

Жагар (Жагор, Жакор), Загар, Закар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Закер або Сакер і Сагар (Sahker, Sagar[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сак- (саг-, зак-) (імёны ліцьвінаў Сакель, Сакень, Жагель; германскія імёны Sackel, Sacken, Sagel) паходзіць ад гоцкага sakjo 'спрэчка'[3][4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ян Жокор (1537—1538 гады)[8]; Михно Жокгорович… Павел Жокгорович (1 ліпеня 1542 году)[9]; бояре земли Жомоитское, волости Ретовъское… Миколай Жокгаръ (12 лютага 1555 году)[10]; Dorota Żagar (1800 год)[11]; Eleonora Zagar (1803 год)[12]; Wincenty Jakub Zakar (1826 год)[13].

Жагаровічы або Жэгаровічы — літоўскі шляхецкі род[15].

  1. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 408.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1287.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 193.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 74, 256.
  9. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 12.
  10. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 184.
  11. ^ Hanuszyszki k. Rakiszek, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  12. ^ Kwetki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  13. ^ Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 187.
  15. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ж, Згуртаваньне беларускай шляхты