Перайсьці да зьместу

Рандар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Randhar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rando + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рандэр
Зьвязаныя імёны Ерандзь
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рандар»

Рандар (Рандэр) — мужчынскае імя.

Рандэр, Рандар або Рантар (Randhere, Randhar[1], Ranthar) і Геранд (Herrand) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -ранд- (-рант-) (імёны ліцьвінаў Рандзіла, Рандзін, Атрант; германскія імёны Randilo, Randinus, Aderando) паходзіць ад германскага rant 'край шчыта'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wiktoria Randorowicz (1855 год)[7]; Randorowo (1888 год)[8].

  • Пётар Рандаровіч (Рандэровіч) — беларускі дзяяч зь Лідчыны[9]

Рандарэвіч (Ronderewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[10].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Рандары.

  1. ^ Rosenfeld H. Die Namen der Heldendichtung, insbesondere Nibelung, Hagen, Wate, Hetel, Horand, Gudrun // Beiträge zur Namenforschung, 1966. S. 252, 265.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 777, 1247.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Różana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  8. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 524.
  9. ^ Ярмалковіч В. Ліда і Лідская зямля // Лідскі Летапісец. № 3 (79), 2017. С. 49—61.
  10. ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society