Вэгер
Вэгер лац. Vegier / Vehier | |
Wagher | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wago + Heri |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вегер, Вакар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вэгер» |
Вэгер, Вегер, Вакар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вагер або Вакар, пазьней Вакер, Вакара і Вэгер (Wagher, Wacar[1], Vaccarus[2], Wacker[3], Wachari, Wacaro, Weger) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова вак- паходзіць ад гоцкага wakan 'пільны'[6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Weger[10].
У Прусіі бытавалі імёны: Wage[a], Vagala, Wagant (1348 год)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петр Векгер (1538 год)[12]; Szyman Wokor (1558 год)[13]; Ивашко Василевич Вакоров, мещанин Могилевский (12 версьня 1579 году)[14]; доброволное сознанье, урядовне чиненое перед нами Ивашка Вакоревича (21—22 верасьня 1579 году)[15]; Федко Вакоревичь (28—29 лістапада 1579 году)[16]; Ивану Вакару (26 сакавіка 1580 году)[17]; войтовства Векгеров (26 кастрычніка 1650 году)[18]; Anna Wakar (1702 год)[19]; Anna Wegierowa (XVIII ст.)[20][b].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётар Вегер — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
Вакары гербу Корвін — літоўскі шляхецкі род[22].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Вагарышкі (Вагаришки) ва Ўпіцкім павеце[23].
У 1579 годзе ўпаміналася зямля Вегерышкі або Вегеры ў Жамойцкім старостве[24].
На 1904 год існавала сядзіба Вакарава (Вакарова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[25].
На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Вакары, на гістарычнай Упіччыне — Вагарышкі, у былым Жамойцкім старостве — Вэгеры.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 472.
- ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 249.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 85.
- ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1488—1489.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 455.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 211.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 283.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 112.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 297.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 285.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 354—355.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 362.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 445.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 563.
- ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 1. — Вильнюс, 1959. С. 269.
- ^ Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 19.
- ^ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos valsčiai. Kn. 17, 2010. P. 11.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 75.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 61.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 46.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 381.