Міхась Клімковіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Клімковіч.
Міхась Клімковіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 (20) лістапада 1899[1] |
Памёр | 5 лістапада 1954 (54 гады) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Марыя Клімковіч[d] |
Дзеці | Сьвятлана Клімковіч і Мая Клімковіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург, празаік, крытык |
Мова | беларуская мова |
Міха́сь Мікала́евіч Клімко́віч (20 лістапада 1899, Сялітранка, Барысаўскі павет, Расейская імпэрыя — 5 лістапада 1954, Менск, БССР) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімну БССР «Мы, беларусы».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага раёну ў сям’і качагара. Скончыў чатырохклясавую гарадзкую вышэйшую вучэльню (1915, народны настаўнік). Настаўнічаў, у 1921—1923 служыў у Чырвонай Арміі, працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце.
У 1932—1934 — старшыня аргкамітэту па стварэньні Саюзу пісьменьнікаў БССР, першы старшыня саюзу ў 1934—1939 гадох. У 1937 годзе спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам[2].
У 1932—1937 кандыдат у сябры ЦК КП(б) Беларусі. Сябра ЦВК БССР у 1931—1938 г.
Галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, пасьля — у Менску (1943—1947).
Памёр 5 лістапада 1954 году, пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у друку ў 1928 годзе.
- Паэма «14 слуцкіх»
- Вершаваныя п’есы: «Кацярына Жарнасек» (1937, ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы ў 1938), «Адплата» (1945), «Уся ўлада Саветам» (1956)
- Драматычная трылёгія «Георгій Скарына» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы)
- П’еса «Адплата»
- Лібрэта да опэр: «Апошні вечар на хутары» (апублікаваная ў 1940), «Кастусь Каліноўскі» (пастаўленая ў 1947) і балету «Князь-возера» (пастаўлены ў 1949)
- Пераклады на беларускую мову твораў расейскіх, украінскіх, польскіх, летувіскіх аўтараў і інш.
У 1946 годзе ў дзяржаўным выдавецтве БССР выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера».
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З жонкай Марыяй Язэпаўнай мелі дачок Маю і Сьвятлану.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ беларуская Вікіпэдыя (афіцыйная) (белар.) — 2007.
- ^ Жанна Васанская (3 траўня 2002) Большие родители и их дети (рас.). «БДГ. Для служебного пользования». Праверана 20 лістапада 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жанна Васанская (3 траўня 2002) Большие родители и их дети (рас.). «БДГ. Для служебного пользования». Праверана 20 лістапада 2010 г.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 5 лістапада
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія літаратары
- Сябры ЦВК БССР
- Беларускія літаратурныя крытыкі
- Савецкія літаратары
- Савецкія паэты
- Савецкія перакладчыкі
- Савецкія драматургі
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Перакладчыкі зь летувіскай мовы
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з расейскай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Аўтары дзяржаўных гімнаў