Перайсьці да зьместу

Вайсковыя могілкі (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Могілкі
Вайсковыя могілкі
Уваходная брама
Уваходная брама
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Каардынаты53°54′30,94″ пн. ш. 27°35′11,39″ у. д.HGЯO
Першае згадваньне40-я гады XIX ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Вайсковыя могілкі на мапе Беларусі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі на Вікісховішчы

Вайско́выя мо́гілкі — могілкі ў Менску, зьяўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых нэкропаляў у межах гораду, дзе пахаваныя шматлікія выбітныя людзі Беларусі. Месьцяцца ў Савецкім раёне гораду, па адрасе: вул. Казлова, 11.

Гісторыя вайсковых могілак у Менску пачынаецца ў 40-х гадах XIX стагодзьдзя — першы аб’ект такога тыпу месьціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. Пад канец стагодзьдзя нэкропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынятае рашэньне аб яго закрыцьці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзьвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзьвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войскаў.

Урачыстае асьвячэньне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895 году, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павал Багдановіч. Была распачатая праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэньнем было ўзьвядзеньне каменнага праваслаўнага храма, прысьвечанага ахвярам расейска-турэцкай вайны. Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе. Усярэдзіне бажніцы — пліты з выбітымі на іх імёнамі 118 беларусаў-ваяроў Каломенскага палку й артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне[1].

У 1917 годзе могілкі перайшлі ў рукі дзяржавы й сёньня зьяўляюцца ўласнасьцю гораду. Цяпер яны не зьяўляецца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для менчукоў усіх веравызнаньняў і атэістаў.

Сярод пахаваных на могілках

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Тут месьцяцца таксама брацкія магілы салдат Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за Менск у ліпені 1944 году.

  1. Кастусь Лукашэвіч (2 лістапада 2009) Фотафакт. Вайсковыя могілкі ў Мінску: пантэон герояў. TUT.BY. Праверана 23 верасьня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Д000042
  • Інфармацыя пра пахаваньні дарэвалюцыйнага пэрыяду Ч1 (рас.)
  • Інфармацыя пра пахаваньні дарэвалюцыйнага пэрыяду Ч2 (рас.)
  • Тамковіч, Ю. В. Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць / Ю. В. Тамковіч, П. А. Каралёў. – Мінск : Цымбераў Р. М., 2025. – 388 с.
  • Кулаженко, Л. Е. Церковь святого Александра Невского в Минске на военном кладбище: 120 [лет]: 1898–2018 / Л. Е Кулаженко, Г. Н. Шейкин. – Минск : Приход храма благоверного князя Александра Невского в г. Минске, 2018. – 174 с.
  • Щеглов, Г. Э. Церковь святого Александра Невского в Минске: воинский период : к 120–летию освящения храма / Г. Э. Щеглов. – Минск : Изд–во Минской духовной академии, 2018. – 98 с.
  • Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. — Мінск : БелСЭ, 1988. — С. 221–239.