Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца лац. Vialikaja Bierastavica | |||||
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1506 | ||||
Магдэбурскае права: | 1754 | ||||
Былая назва: | Бераставіца | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Бераставіцкі | ||||
Вышыня: | 148 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 5667 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1511 | ||||
Паштовы індэкс: | 231778 | ||||
СААТА: | 4204551000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°11′44″ пн. ш. 24°1′15″ у. д. / 53.19556° пн. ш. 24.02083° у. д.Каардынаты: 53°11′44″ пн. ш. 24°1′15″ у. д. / 53.19556° пн. ш. 24.02083° у. д. | ||||
± Вялікая Бераставіца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://berestovitsa.grodno-region.by |
Вялі́кая Бераставі́ца — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бераставічанцы. Адміністрацыйны цэнтар Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5667 чалавек[1]. Знаходзіцца за 63 км ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца (лінія Масты — Бераставіца); на аўтамабільнай дарозе Горадня — Бераставіца — Ваўкавыск.
Вялікая Бераставіца — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і палац Касакоўскіх.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш імаверна, што тапонім Бераставіца ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы)[2]. Але не адкідаецца і магчымасьць таго, што назва паселішча зьявілася як памяншальная ад Берасьця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасьце[3]. Часам тапонім зьвязваюць з словам «берасьцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкаю). Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханыя Бярост і Тавіца, якім прыйшлося зьбегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасьця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 годзе разьбяныя скульптурныя статуі гэтых мітычных пэрсанажаў — Бяроста і Тавіцы — зьявіліся пры ўезьдзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Бераставіцу зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 годам у зьвязку зь перадачай паселішча ў вечнае карыстаньне Аляксандру Хадкевічу, маршалку вялікаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч пачаў будаваць тут рэзыдэнцыю[5].
З XVI стагодзьдзя ў Бераставіцы існаваў касьцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. На мапе Тамаша Макоўскага (1613 год) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 годзе на месцы згарэлага драўлянага касьцёла збудавалі новы. У XVII—XVIII стагодзьдзях маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У 1645 годзе сярод вернікаў Бераставіцкай парафіі ўпаміналася старалітва. У XVIII стагодзьдзі пры касьцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа[5].
У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбурскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на Рынку збудавалі ратушу. 19 верасьня 1794 году ў бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі і расейскім акупацыйным войскам ў мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага[6]. На 1900 год тут працавалі дробныя прадпрыемствы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бераставіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бераставіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7].
У 1919 годзе Бераставіцу занялі польскія войскі, улетку 1920 году — бальшавікі, пазьней зноў палякі. 19 лютага 1921 году Бераставіца стала цэнтрам гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка канчаткова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
2 лістапада 1939 году Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
20 верасьня 1944 году Бераставіца стала цэнтрам раёну, у 1947 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 17 ліпеня 2006 году адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга мястэчка[8].
-
Стары касьцёл, інтэр’ер
-
Новы касьцёл, 1912 г.
-
Палац Касакоўскіх
-
Рынак, 1916 г.
-
Сядзіба
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 394 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 357, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 26[9]; 1850 год — 1037 чал.; 1878 год — 1694 чал. (791 муж. і 803 жан.), у тым ліку 1127 юдэяў[10]; 1900 год — 1786 чал.
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 2518 чал.; 1921 год — 1371 чал., зь іх 720 юдэяў, 421 каталік, 229 праваслаўных, 1 эвангеліст[11]; 1969 год — 2,9 тыс. чал.; 1992 год — 7 тыс. чал.[12]; 1996 год — 5,8 тыс. чал.[13]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 5,9 тыс. чал.; 2009 год — 5720 чал. (перапіс)[14]; 2015 год — 5587 чал.[15]; 2016 год — 5545 чал.[16]; 2017 год — 5545 чал.[17]; 2018 год — 5667 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.
Мас-мэдыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяперашняя назва | Гістарычная назва |
Дзяржынскага вуліца | Хадкевічаўская вуліца |
Камсамольская вуліца | Школьная вуліца |
Кастрычніцкая вуліца | Падольная вуліца Дольная вуліца |
Леніна вуліца | Гарадзенская вуліца |
Партызанская вуліца | Сьвіслацкая вуліца |
Савецкая вуліца | Беластоцкая вуліца |
Чкалава вуліца | Пробашчаўская вуліца |
Чырвонаармейская вуліца | Ваўкавыская вуліца (частка)[18] Сьвятога Яна вуліца (частка) |
Бяз назвы | Рынкавая вуліца |
Не існуе | Эймінаўская вуліца |
У 2017 годзе гістарычны Рынак, на якім стаяла местачковая ратуша, стаў Ратушным пляцам[19].
Мясцовасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя мясцовасьці: Падолы, Прабоства, Ракітнева, Пеляжын.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Вялікае Бераставіцы |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[20].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Перамяненьня Пана (1912)
- Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі (1615)
- Могілкі старыя каталіцкія, каплічкі
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1867; мураўёўка)
- Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кляштар кармэлітаў
- Палац Касакоўскіх (XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Гістарычны Рынак
-
Плябанія
-
Сядзіба Касакоўскіх. Брама
-
Возера ў цэнтры мястэчка
-
Заезны двор
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Павал Валынцэвіч (1875—1962) — фотамастак, сьвятар
- Восіп Кавалеўскі (1801—1878) — філёляг, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расеі
- Адам Трыпус (1895—1965) — вайсковец і пэдагог, дзяяч Беларускае Народнае Рэспублікі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Трусаў І. Гарадзенскія ваколіцы(недаступная спасылка) // Биржа информации. № 31 (76), 5 жніўня 1999 г.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 27.
- ^ История, Берестовицкий районный исполнительный комитет
- ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 473.
- ^ Шаблюк В. Вялікая Бераставіца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 436.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Указ Президента Республики Беларсь № 455 от 17 июля 2006 г.(недаступная спасылка)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ Sulimierski F. Brzostowica Wielka // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 422.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
- ^ Шаблюк В. Вялікая Бераставіца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 435.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 379.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Лушчык С. Бераставіцкія вуліцы ў даваенны час. Навіны Бераставіцы. Праверана 2 верасьня 2012 г.
- ^ Решение Берестовицкого районного совета депутатов от 20 февраля 2017 г. № 108 «О присвоении наименования площади городского поселка Большая Берестовица Гродненской области»
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Трусаў І. Гарадзенскія ваколіцы(недаступная спасылка) // Биржа информации. № 83, 23 верасьня 1999 г.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікая Бераставіца , Radzima.org
- Да 500-годзьдзя Вялікай Бераставіцы адкрылі дрэва жыцьця, Радыё Свабода, 4 верасьня 2006 г.
- Прагноз надвор’я ў мяст. Вялікай Бераставіцы
|