Перайсьці да зьместу

Герб Вялікай Бераставіцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Вялікай Бераставіцы
Апісаньне
Зацьверджаны 17 ліпеня 2006

Герб Вялікай Бераставіцы і Бераставіцкага раёну — герб гораду Вялікая Бераставіца і Бераставіцага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаны ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 году № 455.

Асновай для стварэньня гербу сталі выяўленыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Горадні дакумэнты аб дараваньні жыхарам Бераставіцы 2 жніўня 1754 году магдэбурскага права i гербу, які ўпрыгожвалі вавёрка і шляхецкая карона[1].

Герб уяўляе сабой барочны шчыт, у срэбраным полі якога на зялёным ускрайку намалявана чырвоная вавёрка, над якой залатая шляхецкая карона.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Вялікай Бераставіцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў