Перайсьці да зьместу

Пагранічны сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагранічны сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пагранічны
Дата ўтварэньня 5 кастрычніка 2007
Насельніцтва
  • 2557 чал. (2019)
Плошча
  • 145,25 км²
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код 1511
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паграні́чны сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Пагранічны.

30 сьнежня 1975 году пасёлак Бераставіца ператвораны ў працоўны пасёлак. 17 сакавіка 1978 году працоўны пасёлак Бераставіца перайменаваны ў Пагранічны, Цецяроўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты, якія ўваходзілі ў яго склад, перададзеныя ў склад новаўтворанага Пагранічнага пасялковага савету[1].

25 верасьня 2003 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў у склад пасялковага савету перададзеныя населеныя пункты Гарбачы, Жылічы, Кватары, Міжэвічы, Мянькі, Паўлюшкі, Сыраежкі, Франкова, Ятаўты ліквідаванага Кватарскага сельсавету[2].

5 кастрычніка 2007 году пасёлак Пагранічны Бераставіцкага раёну зьмяніў статус з працоўнага на сельскі, а Пагранічны пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[3].

Сетка сыстэмы адукацыі сельсавету прадстаўленая дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняя школа п. Пагранічны», дзяржаўнай установай адукацыі «Кватарскі вучэбна-пэдагагічны комплекс ясьлі-сад — базавая школа», дзяржаўнай установай адукацыі «Дашкольны цэнтар разьвіцьця дзіцяці п. Пагранічны».

Сыстэма аховы здароўя прадстаўленая: Пагранічнай амбуляторыяй на 50 наведваньняў у зьмену, Кватарскім фэльдшарска-акушэрскім пунктам. Ёсьць аптэка.

На тэрыторыі сельсавету Функцыянуе філіял па культурна-дасугавай дзейнасьці п. Пагранічны дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкі раённы цэнтар культуры і народнай творчасьці», Пагранічная і Кватарская сельскія бібліятэкі, Пагранічны філіял дзяржаўнай установы адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў», комплексны прыёмны пункт, 2 аддзяленьні сувязі, 2 бані, 11 аб’ектаў гандлю.

На тэрыторыі сельсавету разьмешчаныя аб’екты грамадзкага харчаваньня прыдарожнага сэрвісу: гасьцініца СТАА «Клоўсі», міні-кафэ «Ваяж» ПГУП «Профітсэрвіс», закусачная «Журавінка», аб’екты гандлю: магазын АЗС № 59 «Лукойл-Беларусь», магазын «Дыскаўнтэр» у пасёлку Пагранічны, магазын ЗТАА «Газпромнафта-Белнафтапрадукт».

На тэрыторыі сельсавету дзейнічаюць: чыгуначная станцыя «Бераставіца» транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленьне Беларускай жалезнай дарогі», філіял «Аўтамабільны парк № 18 г.п. Бераставіца» адкрытага акцыянэрнага таварыства «Горадняаблаўтатранс», Бераставіцкі хлебапрыёмны ўчастак Роскага вытворчага ўчастка адкрытага акцыянэрнага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі», філіял Бераставіцкі буракапункт акцыянэрнага таварыства «Скідзельскі цукровы камбінат», пагранічная застава «Пагранічны», мытны пост «Бераставіца» Гродзенскай рэгіянальнай мытні, аддзяленьне пагранічнага кантролю.[4]

  • 1 студзеня 2019 году — 2872 чал.[4]
  • 1 студзеня 2019 году — 22[4]
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 65
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 144

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]