Канюхоўскі сельсавет
Канюхоўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Канюхі |
Дата ўтварэньня | 12 лістапада 1973 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Канюхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Канюхі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны Глебавіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР з цэнтрам у вёсцы Глебавічах. З 20 верасьня 1944 году ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Сьвіслацкім раёне[1]. 12 лістапада 1973 году сельсавет перайменаваны ў Канюхоўскі, цэнтар перанесены ў вёску Канюхі.
18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Астапкаўшчына, Белакозы, Вішнеўка, Генюшы, Ігнатавічы, Кудрычы, Курчоўцы, Лапенеўцы, Лішкі, Макараўцы, Парэчча, Пачобуты, Пяцельчыцы, Русакі, Рэпавічы, Сямёнаўка, Трахімы, хутары Дольны Уснар, Служкі — ліквідаванага Макараўскага сельсавету[2].
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча зямель складае 11673,3 га (2019)[3].
У 675 прыватных гаспадарках грамадзянаў пражывае 1600 чалавек (2019), зь іх: дзеці да 15 гадоў — 253 чал., працаздольнага насельніцтва — 827 чал., старэй працаздольнага ўзросту — 520 чал., інвалідаў 1 і 2 групы, якія карыстаюцца ільготамі — 110 чал., адзінокіх састарэлых — 33 чал., шматдзетных сем’яў — 31. Па веравызнаньні — праваслаўныя і каталікі.
З 1259 дамоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавету 655 жылых і 604 незаселеных. На тэрыторыі сельсавету разьмешчаная адна гаспадарка КСУП «Макараўцы», у якой працуе асноўная частка жыхароў сельсавету. Ёсьць пяць фэрмэрскіх гаспадарак. Агульная зямельная плошча складае 10057 га, у тым ліку сельгасугодзьдзяў — 8029 га, ральлі — 5131 га, сенажацяў і пашы — 2898 га. Гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасьці збожжавых, цукровых буракоў.
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (10 населеных пунктаў) — 724 чалавекі[4], зь іх 72,7 % — беларусы, 19,1 % — палякі, 5,9 % — расейцы[5].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1986 году — 10[6]
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- помнік землякам у цэнтры вёскі Конюхі, пастаўлены ў 1968 годзе;
- помнік загінуўшым воінам у в. Макараўцы,
- помнік загінуўшым землякам у в. Лішкі,
- помнік Вользе Соламавай, у цэнтры в. Канюхі, каля школы, скульптурны бюст сакратара Гарадзенскага падпольнага гаркама камсамолу, пастаўлены ў 1981 годзе;
- абэліск на месцы гібелі Вольгі Соламавай у в. Жорнаўка;
- магіла падпольшчыкаў у 0,5 км ад в. Магіляны, у лесе. У 1956 годзе на магіле пастаўлены помнік — гранітны крыж з імёнамі загінуўшых.
Рэлігійныя збудаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1795) у в. Макараўцы
- капліца Сьвятой Ганны Рымска-каталіцкай рэлігійнай абшчыны ў в. Глебавічы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Канюхоўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Сайт Канюхоўскага сельсавету
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 106
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 235
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 134, 170
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 119
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канюхоўскі сельскі выканаўчы камітэт // Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт