Перайсьці да зьместу

Цецяроўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цецяроўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтар Бераставіца
Дата ўтварэньня 8 чэрвеня 1950
Дата скасаваньня 17 сакавіка 1978
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Цецяро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Бераставіца (да 1969 году — вёска Цецяроўка).

12 кастрычніка 1940 году створаны Хамянтоўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР з цэнтрам у вёсцы Хамянтоўцы. З 20 верасьня 1944 году ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. 8 чэрвеня 1950 году сельсавет перайменаваны ў Цецяроўскі, цэнтар перанесены ў вёску Цецяроўка. 21 студзеня 1969 году цэнтар сельсавету перанесены ў пасёлак Бераставіца. 2 сьнежня 1961 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Грыцавіцкага сельсавету[1]. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Сьвіслацкім раёне. 30 сьнежня 1975 году пасёлак Бераставіца атрымаў статус працоўнага пасёлку. 17 сакавіка 1978 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў склад навастворанага Пагранічнага пасялковага савету[2].

  • 1 студзеня 1974 году — 12[3]
  1. ^ Пастанова выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 сьнежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. ^ Пагранічны сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 109
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 248, 255