Перайсьці да зьместу

Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Вялікая Бераставіца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Краіна Беларусь
Мястэчка Вялікая Бераставіца
Каардынаты 53°11′20.50″ пн. ш. 24°01′03.70″ у. д. / 53.1890278° пн. ш. 24.017694° у. д. / 53.1890278; 24.017694Каардынаты: 53°11′20.50″ пн. ш. 24°01′03.70″ у. д. / 53.1890278° пн. ш. 24.017694° у. д. / 53.1890278; 24.017694
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Ўсьпеньня Багародзіцы[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вялікай Бераставіцы. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы мястэчка, на гістарычнай Школьнай вуліцы[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Царква. П. Валынцэвіч, 1908 г.
Царква. П. Валынцэвіч, 1908 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Вялікай Бераставіцы збудавалі ў 1867 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.

З боку алтарнай часткі

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычны крыжовы ў пляне аб’ём, сяродкрыжжа якога завяршаецца 2-ярусным 4-гранным сьветлавым барабанам з купалам-цыбулінай. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апярэзваюцца прафіляванымі карнізамі і кутнімі лапаткамі[1].

  1. ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 19
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]