Перайсьці да зьместу

Бераставіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бераставіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вялікая Бераставіца
Дата ўтварэньня 19 студзеня 1996
Кіраўнік Марына Карпуць
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бераставі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца (не ўваходзіць у склад савету).

16 ліпеня 1954 году створаны Ёдзіцкі сельсавет у складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР шляхам аб’яднаньня скасаваных Вялікабераставіцкага і Кулёўскага сельсаветаў[2]. 11 лютага 1972 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне Бераставіцкаму пасялковаму савету[3][4].

19 студзеня 1996 году з часткі Бераставіцкага пасялковага савету створаны Бераставіцкі сельсавет з цэнтрам у гарадзкім пасёлку Вялікая Бераставіца[5].

18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Лісьнявічы, Людзьвінова, Лявонавічы, Пархімаўцы, Пятроўцы, Сінькі, Стары Дворац, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно — ліквідаванага Пархімаўскага сельсавету; вёскі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы перададзеныя зь Бераставіцкага ў Малабераставіцкі сельсавет[6].

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.)Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Ёдзіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  4. Бераставіцкі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. Бераставіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  6. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264(недаступная спасылка) (рас.)
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 162
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 89

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]