Маршалак вялікі літоўскі
Маршалак вялікі літоўскі — адзін з цэнтральных ураднікаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Кіраваў дваром вялікага князя, прыймаў замежных амбасадараў, найвышэйшых ураднікаў дзяржавы, назіраў за этыкетам, загадваў прыдворнай стражай і каралеўскай гвардыяй, сачыў за бясьпекай манарха, прызначаў дваранаў[1]. Фактычна выконваў функцыі сучаснага міністра ўнутраных справаў.
Урад утварыўся за часамі вялікага князя Ягайлы, відаць, у 1398.
У Рэчы Паспалітай фармальна лічыўся роўны маршалку вялікаму кароннаму і выконваў такія самыя абавязкі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аднак у герархіі саступаў кароннаму маршалку. Мог выконваць абавязкі кароннага маршалка ў яго адсутнасьць. Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце.
Маршалкамі вялікімі літоўскімі былі:
- Станіслаў Чупурна (маршалак ці маршалак дворскі (гаспадарскі) ў 1398—1411, аднойчы ў 1409 — земскі)
- Румбольд Валімонтавіч (Румбаўд; зь Вілава; найвышэйшы (земскі); 1411/1412—1433)
- Пётар Мантыгердавіч (Пятраш; земскі; 1433—1453 альбо 1455)
урад вакантны
- Радзівіл Осьцікавіч (земскі; 1468—1475)
- Марцін Гаштольдавіч (земскі; 1479—1480)
- Багдан Саковіч (земскі; ?—8.1482—1490)
- Пётар Мантыгердавіч «Белы» (земскі; каля 1490—1497)
- Ян Забярэзінскі (земскі; 5.1498—1505)
- Мікалай Радзівіл (1 і 7.3.1505—?)
- Ян Забярэзінскі (паўторна; земскі;.1505—2.2.1508)
- Станіслаў Кішка (земскі; 1512—1513/1514)
- Ян Радзівіл «Барадаты» (земскі; 9.4.1514—9-11.1522)
- Ян Забярэзінскі (земскі; 1522—1537)
- князь Мікалай Радзівіл «Чорны» (земскі; 1542—28.5.1565)
- Ян Хадкевіч (земскі; 11.3.1566—4.8.1579)
- князь Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка» (найвышэйшы (земскі); 25.10.1579—1.6.1586)
- князь Альбрэхт Радзівіл (найвышэйшы; 1.6.1586—13.6.1592)
- князь Станіслаў Радзівіл (найвышэйшы; 1592—1595)
- Крыштап Мікалай Дарагастайскі (1598—1614)
- Пётар Весялоўскі (25.6.1615—1620)
- Ян Станіслаў Сапега (1620—10.4.1635)
- Крыштап Весялоўскі (20.4.1635—19.4.1637)
- князь Аляксандар Людвік Радзівіл (5.1637—3.3.1654)
- Крыштап Завіша (3-4.1654—11.1669)
- князь Аляксандар Гіляры Палубінскі (11.1669—3.11.1679)
- князь Станіслаў Казімер Радзівіл (1679—8.12.1690)
- князь Ян Караль Дольскі (7.5.1691—29.4.1695)
- Аляксандар Павал Сапега (14.7.1698—1704, у 1705—1708 адноўлены каралём і вялікім князем Станіславам Ляшчынскім)
- Марцыян Дамінік Валовіч (4.2.1704—1712)
- Аляксандар Павал Сапега (паўторна; 10.4.1713—4.1.1734)
- князь Павал Караль Сангушка (4.2.1734—15.4.1750)
- князь Ігнаці Агінскі (21.8.1750—5.3.1768)
- князь Юзэф Паўлін Сангушка (7.3.1768—12.5.1781)
- Уладзіслаў Гуроўскі (23.5.1781—23.5.1790)
- Ігнаці Патоцкі (16.4.1791—1792)
- Людвік Скумін Тышкевіч (7.5.1793—1795)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Маршалак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 273.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.