Пархімаўскі сельсавет
Пархі́маўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Пархімаўцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Данілкаўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Данілкі. З 20 верасьня 1944 году ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году па 30 ліпеня 1966 году ў Сьвіслацкім раёне.
12 лістапада 1973 году сельсавет перайменаваны ў Пархімаўскі, цэнтар перанесены ў вёску Пархімаўцы.
18 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Лісьнявічы, Людзьвінова, Лявонавічы, Пархімаўцы, Пятроўцы, Сінькі, Стары Дворац, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно — перададзеныя ў склад Бераставіцкага сельсавету[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1673 чалавекі[2], зь іх 77,2% — беларусы, 13,8% — палякі, 6,3% — расейцы[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года