Рыгор Хадкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рыгор Хадкевіч
Рыгор Хадкевіч, рыціна XIX ст. на аснове больш раньняга партрэту зь Нясьвіскага замка
Рыгор Хадкевіч, рыціна XIX ст. на аснове больш раньняга партрэту зь Нясьвіскага замка
POL COA Chodkiewicz.svg
Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1513
Вільня, Вялікае Княства Літоўскае
Памёр 12 лістапада 1572
Пахаваны Супрасьлеўскі манастыр[d]
Род Хадкевічы
Бацькі Аляксандар Хадкевіч
Васіліса з Галоўчынскіх
Дзеці Андрэй Рыгоравіч Хадкевіч[d], Аляксандра Рыгораўна Хадкевіч[d] і Ганна Хадкевіч[d]
Дзейнасьць дыплямат

Рыгор Хадкевіч (каля 151312 лістапада 1572 або 19 лістапада 1573) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы вялікі літоўскі (15441559), ваявода віцебскі (15541555) і кіеўскі (15551559), кашталян троцкі (15591664) і віленскі1564), адначасна гетман польны (15611566) і вялікі літоўскі1566). Заснавальнік старэйшай галіны роду Хадкевічаў.

Трымаў Ковенскае, Магілёўскае, Гарадзенскае і Тыкоцінскае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Р. Хадкевіча, 1569 г.

Сын Аляксандра Хадкевіча, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Гераніма і Юрыя.

Зь сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады. Як прыхільнік самастойнасьці Вялікага Княства, у знак пратэсту супраць Люблінскай уніі (1569) адмовіўся ад дзяржаўнай дзейнасьці[1]. Быў супраціўнікам Радзівілаў[1].

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне. У бітве на Уле (1564) камандаваў коньніцай, якая першай ударыла на ворага, а потым прасьледаваў рэшткі супраціўніка ў дарозе на Полацак.

У 1568 року заснаваў друкарню пры праваслаўным манастыры ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павету (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасьць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётар Мсьціславец, уцекачы ад перасьледу з Маскоўскай дзяржавы. У Заблудове яны надрукавалі «Эвангельле вучыцельнае» — зборнік гутарак і павучаньняў з тлумачэньнем эвангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), які ўпрыгожылі гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо безь Пятра Мсьціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у Заблудаве «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 року адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукаваньня.

Дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле ягонай волі, пахаваны ў катакомбах Дабравешчанскай царквы ў Супрасьлі.

У шлюбе з Кацярынай Вішнявецкай меў сыноў Андрэя і Аляксандра (іх настаўнікам быў вядомы ў той час паэт Я. Мыліюс), а таксама дачок Аляксандру і Ганну.

Папярэднік
Мікалай Радзівіл «Руды»
Гетман вялікі літоўскі
15661572
Наступнік
Мікалай Радзівіл «Руды»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 709.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рыгор Хадкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў