Таварыства вольных літаратараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Тавары́ства во́льных літара́тараў — літаратурная суполка, заснаваная 8 траўня 1993 году.

Складаецца пераважна зь пісьменьнікаў двух беларускіх рэгіёнаў — Полаччыны і Гарадзеншчыны. Галоўны каардынатар — Алесь Аркуш. Сябры Рады — Юры Гумянюк, Вінцэсь Мудроў, Ігар Сідарук, Юрась Пацюпа, Сяргей Шыдлоўскі. Выдае альманах «Калосьсе». Наладзіла 3 міжнародныя канфэрэнцыі. Заснавала выдавецкую суполку «Полацкае ляда».