Пагоня (1992)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагоня
Coat of arms of Belarus (1991–1995).svg
Тып недзяржаўная газэта
штотыдзень
зь лета 1997 два разы на тыдзень
зь лета 1999 штотыдзень
Фармат A3
Заснавальнік БНФ
Выдавец Сяргей Астраўцоў
Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч (з 1995 г.)
Заснаваная 25 сакавіка 1992 (31 год таму)
Закрытая 12 лістапада 2001 (21 год таму)
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Сьцяг БеларусіБеларусь, Горадня
Наклад 4000 1994
10000 1995 год
14000 1996 год
7000 1999 год
Афіцыйны сайт Старонка ў сеціве

„Паго́ня“ — беларускамоўная незалежная газэта, якая выдавалася ад 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 году ў Горадні.[1]

Першы нумар выйшаў 25 сакавіка 1992, на Дзень Волі: выдаў яго Сяргей Астраўцоў.

1993 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня».

Апісвала забойства Арцімені.

Горад поўніцца чуткамі па самыя берагі. Пацьвердзіць альбо абвергнуць іх пакуль немагчыма і ці будзе магчыма наогул. Пра злачынства гавораць у крамах, кабінетах, у тралейбусах, на кухнях. Гісторыя вымалёўваецца надзвычай дэтэктыўная з белым альбо чырвоным БМВ, альбо „Мэрсэдэсам“. Аднак трэба прызнаць, што сёння зразумела толькі тое, што справа гэтая вельмі і вельмі цёмная.

— Аб забойстве Арцымені.[2]

Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 1994 актыўна падтрымала Зянона Пазьняка, востра крытыкавала Лукашэнку. Першая зь беларускіх СМІ зьмясьціла (бязь белых плямаў) антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка.

У 1995 быў прызначаны новы галоўны рэдактар — Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат ВС 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад «Пагоні» вырас да 10 000 асобнікаў. Газэта друкуе ананімны працяг «Лукі Мудзішчава» і вытрымкі з інтэрвію Лукашэнкі нямецкай газэце «Гандэльсблат».

Улетку 1996 наклад газэты дасягнуў 14 000 асобнікаў. З падзагалоўка «заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта» было выключана першае слова.

Зь лета 1997 выходзіць два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак «Маю Права». Зь лета 1999 газэта ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад зьнізіўся да 7 тысячаў асобнікаў.

12 лістапада 2001 газэта спыніла існаваньне згодна рашэньню судзьдзі Вышэйшага Гаспадарчага суду РБ Валерыя Жандарава. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка былі асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]