Перайсьці да зьместу

Міхайла Грамыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міхаіл Грамыка»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грамыка.
Міхайла Грамыка
лац. Michajła Hramyka
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Міхаіл Аляксандравіч Грамыка
Псэўданімы М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М. Г., Міх. Г.
Нарадзіўся 12 лістапада [ст. ст. 31 кастрычніка] 1885
Чорнае Рэчыцкага пав. Менскай губ. Расейская імпэрыя
Памёр 30 чэрвеня 1969 (83 гады)
Хімкі, Маскоўская вобласьць, РСФСР
Сужэнец Ліда Рытар[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт, геоляг, пэдагог
Мова беларуская

Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч) Грамыка (12 лістапада [ст. ст. 31 кастрычніка] 1885, в. Чорнае Рэчыцкага павету Менскай губэрні, цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласьці — 30 чэрвеня 1969, Хімкі, Маскоўская вобласьць; Псэўданімы і крыптанімы: М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М. Г., Міх. Г.) — беларускі празаік, паэт, геоляг, пэдагог.

Падчас вучобы ў Магілёўскай гімназіі стаў чальцом рэвалюцыйнага гуртку. Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1907. У 1911 скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асьветніцкай арганізацыі беларускіх уцекачоў «Беларускі гай». З 1921 у Менску; выкладаў геалёгію і мінэралёгію ў Белпэдтэхнікуме і БДУ; працаваў у Інбелкульце, БелАН. Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналёгію. Аўтар падручнікаў па геаграфіі і мінэралёгіі. Браў удзел у пошуках нафты на Палесьсі. П’есы М. Грамыкі ставіліся ў тэатрах. Арыштаваны ДПУ БССР 13 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызваленьня Беларусі»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 высланы ў Іванава-Вазьнясенск на 5 гадоў. Пасьля сканчэньня тэрміну высылкі ў 1936 выехаў зь сям’ёй у Мурманскую вобласьць (Кіраўск, Чусаў Гарадок (1941—1945)). У 1945—1948 жыў у Іжэўску, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласьці і Ўдмурціі. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957. Апошнія гады жыў у Хімках. Чалец СП БССР з 1965.

  • Выбр. Мн., 1967;
  • Родная пушча: П’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987;
  • Пачатковая геаграфія. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928);
  • Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфія; Ч. 2. Мінералогія. Мн., 1926;
  • Дзве паэмы. Мн., 1927;
  • Плынь: Лірычныя паэмы і вершы. Мн., 1927;
  • Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975).
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Казека Я. Міхайла Грамыка // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975;
  • Шушкевіч С. След на зямлі // Полымя. 1965, № 11;
  • ЭГБ, т. 3;
  • Грамыка Міхайла // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995., т. 2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]